«З жонкай і дзецьмі пагаварыў на мяжы». Павел Белавус — пасля вызвалення У першым каментары СМІ Павел Белавус распавёў, што палітвязняў везлі з Беларусі ў Літву на аўтобусе. Мяхі на галовы ім не надзявалі, але ехаць трэба было тварам уніз. Пра сваё вызваленне Белавус даведаўся толькі сёння. «З жонкай і дзецьмі пагаварыў на мяжы. Далі пагаварыць. Зараз буду чакаць сустрэчы». На пытанне пра здароўе былы палітвязень адказаў: «Трэба правярацца, цяжка было. Розныя былі абставіны, розныя месцы, цяжкая праца, але збольшага — нармальна. Сёння ехаў, а адчувалася, нібы гэтыя пяць гадоў як адзін дзень праляцелі. Але гэта сёння. Далей — будзем глядзець». Скрыншот са стрыму «Радыё Свабода»