Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

❤️‍🩹 «Гэта як быць пахаваным жывым». Першыя словы Людмілы Чэкінай на волі Вызваленая палітзняволеная Людміла Чэкіна распавяла пра свае першыя адчуванні пасля вызвалення. «Я дагэтуль не паверыла ў рэальнасць таго, што адбываецца. Гэта настолькі эмацыйна зараджана — нават неба іншае. Я ехала ў аўтобусе і глядзела на прыгожыя палі — яшчэ беларускія, глядзела на дубы, птушак і неба». Людміла адзначыла, што цяпер для яе самае галоўнае — каб як мага хутчэй на волю выйшлі астатнія палітвязні. «Гэта вельмі цяжка — быць у няволі. Гэта як быць пахаваным жывым. Нашы бацькі паміралі, а мы не маглі прысутнічаць на пахаваннях, нашыя дзеці раслі без нас. І цяпер там ёсць дзяўчаты, у якіх маленькія дзеці, у якіх сталыя бацькі, якія патрабуюць дагляду». Яна таксама падзякавала людзям, якія ўдзельнічаюць у перамовах аб вызваленні палітвязняў, і выказала спадзяванне на працяг гэтага працэсу. Скрыншот са стрыму «Радыё Свабода»

Views over time

01K2K3K16 Sep 13:0610 Nov 23:302.3K16 Sep 13:06: 0 views10 Nov 23:30: 2,300 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Sep 2026, 13:060
10 Nov 2026, 23:302.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.