❗️ «Вельмі важна атрымліваць інфармацыю ад тых, хто вызваляецца». Уладзімір Лабковіч — пра звесткі аб палітвязнях Праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч у эфіры «Радыё Свабода» заклікаў вызваленых палітвязняў, а таксама родных і блізкіх паведамляць праваабаронцам інфармацыю пра людзей, якія застаюцца за кратамі па палітычных матывах. «Мы радыя за кожнага і кожную, хто вызваліўся. Мы будзем размаўляць з вызваленымі людзьмі, каб атрымаць больш інфармацыі пра тое, што адбываецца за кратамі, каб папоўніць спіс палітвязняў, бо яны — вялікая крыніца інфармацыі для нас. Мы прызнаем, што не ведаем кожнага і кожную, хто знаходзіцца за кратамі, і нам вельмі важна атрымліваць інфармацыю ад тых, хто вызваляецца». Цяпер галоўнае для вызваленых, па словах праваабаронцы, — спакой і перыяд адаптацыі. «Я прашу ўсіх родных і блізкіх паведамляць пра палітычных вязняў, бо іх знаходжанне ў спісе палітычных вязняў вельмі моцна павялічвае іх шанцы быць вызваленымі ў межах амерыканскіх перамоваў». 🔹 Паведаміць праваабаронцам можна на @Viasnainfo.