🗣 «Кожны вызвалены зняволены мае значэнне». Кіраўнік NED адрэагаваў на вызваленне беларускіх палітвязняў Прэзідэнт і генеральны дырэктар Нацыянальнага фонду дэмакратыі (NED) Дэйман Уілсан адрэагаваў на вызваленне беларускіх палітвязняў, падзякаваўшы за працу па іх вяртанні дадому. Ён адзначыў: «Кожны вызвалены зняволены мае значэнне. І праца працягваецца да таго часу, пакуль усе, хто быў несправядліва зняволены за ажыццяўленне сваіх асноўных свабод, не будуць на свабодзе». У сваім паведамленні Дэйман Уілсан таксама падкрэсліў, што на мінулым тыдні ў Маўнт-Вэрнане лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага ўшанавалі медалём NED «За заслугі перад дэмакратыяй» (Democracy Service Medal).