Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. 🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11 Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo 🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой

  2. «Зараз я павінна буду распрануцца». Беларуска распавяла пра новую практыку допытаў на мяжы У апошні час на беларуска-польскай мяжы пачасціліся выпадкі, калі да допытаў КДБ, якія ўжо сталі звыклай практыкай, дадаецца яшчэ і асабісты дагляд з распрананнем. Пра адзін з такіх выпадкаў "MOST" падрабязна распавяла беларуска Марыя (імя зменена). Марыя часта ездзіць з Беларусі ў Польшчу і назад. Да допытаў на мяжы жанчына ўжо прызвычаілася — кажа, адпаведны кабінет стаў абавязковым пунктам пры вяртанні ў Беларусь. Супрацоўнікі звычайна пытаюцца пра мэту паездкі, праглядаюць тэлефон, могуць затрымаць на гадзіну-дзве. Але падчас апошняга візіту да стараннага дагляду аўтамабіля, рэнтгену і размовы з супрацоўнікамі КДБ дадалося яшчэ і распрананне. «Мяне адвялі ў нейкі пусты пакой. Там былі дзве супрацоўніцы мытні — як я зразумела, панятыя. Прапанавалі зачытаць мне мае правы, а потым сказалі, што зараз я павінна буду распрануцца. Уключылі відэарэгістратары. У мяне склалася ўражанне, што панятым гэтая працэдура самой непрыемная». Увесь гэты час, пакуль праходзілі допыт, рэнтген і, нарэшце, распрананне, у машыне заставаліся дзеці. На пункце пропуску суразмоўца правяла амаль сем гадзін.

  3. 📶 Праваўладальнікі, а не сродак гандлю: Што гаворыцца пра Беларусь у дакладзе ААН па гвалтоўных знікненнях Вышаў даклад Працоўнай групы ААН па гвалтоўных або нядобраахвотных знікненнях. У ім згадваецца і Беларусь. Даклад мае назву «Гвалтоўныя або нядобраахвотныя знікненні» і ахоплівае перыяд працы Працоўнай групы з 3 мая 2025 года па 8 мая 2026 года. Ён будзе прадстаўлены на 63-й сесіі Савета па правах чалавека ААН (якая пройдзе 7 верасня — 9 кастрычніка 2026 года). У дакладзе, сярод іншага, утрымліваюцца заўвагі па краінах, сучасных выкліках і галінах, якія выклікаюць асаблівую заклапочанасць, «уключаючы рэгрэсіўную палітыку, транснацыянальныя рэпрэсіі і пераслед арганізацый грамадскай супольнасці». «Працяглае утрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам можа быць раўнасільна гвалтоўнаму знікненню або спрыяць яму і іншым сур'ёзным парушэнням правоў чалавека», — заявіла група экспертаў ААН у сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120956 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  4. edited

    ❗️ У Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй» прызналі выдавецтва «Тэхналогія» Адпаведнае рашэнне прыняў Эканамічны суд горада Мінска 10 чэрвеня. Беларускае выдавецтва "Тэхналогія" — адно з вядомых прыватных выдавецтваў краіны. За гады працы яно выпусціла шмат кніг на беларускай мове, у тым ліку гістарычныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя і мастацкія выданні. У лютым 2026 года "Тэхналогія" паведаміла пра прыпыненне працы. Гэта адбылося на фоне ціску на беларускіх выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. Раней паведамлялася пра затрыманні дырэктара выдавецтва Вацлава Багдановіча, яго жонкі Алены і дзвюх дачок. Нагадваем пра наш архіўны тэкст пра «справу кнігавыдаўцоў» і ціск на кніжную сферу ў Беларусі. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  5. ❗️ Рэпрэсіі на "экспарт": як палітычны пераслед у Беларусі выходзіць за межы краіны Рэпрэсіўная машына ў Беларусі ўсё больш засяроджваецца на тых, хто знаходзіцца па-за межамі краіны, спрабуючы крыміналізаваць любыя праявы міжнароднай актыўнасці і ўвагі да краіны. На 18 жніўня 2026 года ў Беларусі існуе 376 "экстрэмісцкіх фармаванняў" — і як мінімум 19 з іх звязаныя з замежнымі арганізацыямі. Геаграфія пераследу пашырылася на ўвесь свет — ад суседняй Польшчы да далёкага Лас-Вегаса, тэматыка ахоплівае разнастайныя сферы жыцця — ад медыя да адукацыі, а агульная колькасць “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, звязаных з замежжам, толькі за няпоўны 2026 год папоўнілася дзесяткамі новых пазіцый. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120955 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  6. Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра палітыку да 2020 года: «Пагоня», мясцовыя выбары і «засланыя казачкі» У грамадскім актывізме Аляксандр Сезень ужо каля 20 гадоў. Ён спрабаваў мяняць жыццё горада легальнымі метадамі, але хутка сутыкнуўся з міліцэйскім гвалтам. Нагодай для першага жорсткага збіцця стала нацыянальная сімволіка. «Я заўсёды вёў грамадскую дзейнасць. Быў старшынём дамавога камітэта, прайшоў усе інстанцыі да міністра ЖКГ і дамогся капрамонту для нашага 80-кватэрнага дома. У 2014 годзе я нават балатаваўся ў дэпутаты мясцовых саветаў. У 2015-м мяне жорстка збіў АМАП за татуіроўку з гербам "Пагоня" на грудзях. Мяне, у кайданках, білі па галаве і нырках са словамі: "Мы б вас усіх забівалі, хто з "Пагоняй" і бел-чырвона-белым сцягам, калі б нам аддалі загад!" Я тады ім адказаў: "На “Пагоні” ваш гаспадар прымаў прысягу. "Пагоня" будзе жыць, а вы столькі не працягнеце». Падзеі 2020 года сталі для яго лагічным працягам доўгай барацьбы. Ён удзельнічаў у мясцовых ініцыятывах і адкрыта выходзіў на вулічныя маршы, не хаваючы свайго твару і пазіцыі. «У 20-м годзе я ўвайшоў у мясцовую Каардынацыйную раду. Я выходзіў на плошчы. Памятаю гэтыя доўгія бел-чырвона-белыя сцягі. Калі ідзеш пад імі ў сонцы, гэта эйфарыя, гэта прамень іншага жыцця, прамень любові». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120941 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  7. ‼️ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  8. Былы палітзняволены Сяргей Ярашэвіч сустрэўся з дзяцьмі праз 6 гадоў «Дзеці ў абдымках таты, і больш тут нічога не трэба тлумачыць», — напісала жонка былога палітзняволенага Антаніна Канавалава ў сваім Facebook. Сяргей — адзін з адміністратараў Telegram-канала «Армія з народам». Яму прысудзілі 6 гадоў і 3 месяцы зняволення. На свабоду ён выйшаў 3 жніўня, цалкам адбыўшы прысуджаны тэрмін. Нагадаем, раней Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў кароткаметражны фільм «Гэта мой тата», які распавядае гісторыю сям’і Сяргея Ярашэвіча і Антаніны Канавалавай — фігурантаў палітычнай справы «тэлеграм-канала Армія з народам». 🎬 Глядзіце фільм «Гэта мой тата» па спасылцы 👉 https://youtu.be/aeKnhAYcF1A

  9. Экс-гульца зборнай Беларусі па футболе Мікалая Золатава і экс-брамніка Генадзя Туміловіча абвясцілі ў вышук 31-гадовага абаронцу «Зімбру» Мікалая Золатава шукаюць у Віцебскай вобласці па крымінальнай справе. У базу вышуку яго дадалі яшчэ 7 ліпеня. Пра гэта піша «Трыбуна». Раней ён публічна выступіў з крытыкай беларускіх уладаў і асудзіў вайну ва Украіне. Акрамя таго, у вышук аб’явілі і экс-брамніка зборнай Беларусі Генадзя Туміловіча. Картка з ягонымі данымі з'явілася ў базе вышуку МУС Расіі ўчора, 19 жніўня. Яго шукаюць па крымінальнай справе ў Мінску. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  10. edited

    Сёння пачынаецца завочны суд у дачыненні да пяці «каліноўцаў» Мінскі гарадскі суд пачынае разгляд крымінальнай справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да пяці прадстаўнікоў і ўдзельнікаў «Палка Каліноўскага». Завочна судзяць 37-гадовага Мікалая Бойку, 31-гадовага Юрыя Макітава, 56-гадовую былую палітзняволеную Наталлю Нікіціну, 28-гадовую Крысціну Станкевіч і 41-гадовага Міхаіла Чупрынскага. Ім інкрымінаваныя: арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады), арт.361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу), арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-5 КК (праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці ), арт. 290-5 КК (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі). 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  11. Алесь Бяляцкі атрымае ўзнагароду NED за ўклад у развіццё дэмакратыі Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) гэтай восенню ўручыць беларускаму праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму Medal of Democracy Service — узнагароду за дзесяцігоддзі працы ў абарону свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. Пра гэта паведамляе сама арганізацыя. У NED адзначылі, што Алесь Бяляцкі перажыў зняволенне і шматгадовы пераслед за сваю барацьбу супраць аўтарытарнага рэжыму, дакументаванне парушэнняў правоў чалавека і падтрымку людзей, чые асноўныя правы былі парушаныя. "Мы ганарымся магчымасцю адзначыць яго выключную мужнасць і непахісную адданасць дэмакратычнай будучыні Беларусі", — заявілі ў арганізацыі. National Endowment for Democracy (NED, Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі) — гэта амерыканская недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1983 годзе. Яе місія — падтрымка развіцця дэмакратыі, правоў чалавека, свабодных СМІ, грамадзянскай супольнасці і незалежных прафсаюзаў па ўсім свеце. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120952 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  12. 🎥 Закон як зброя супраць беззаконня: «Прававыя летапісы» пра герояў XIX–XX стагоддзяў Часта лічыцца, што праваабарона — гэта з’ява апошніх дзесяцігоддзяў, аднак карані беларускай салідарнасці сягаюць значна глыбей. У новым выпуску «Прававых летапісаў» мы вяртаемся ў XIX і пачатак XX стагоддзя, каб паказаць, як на руінах задушаных паўстанняў нараджалася тое, што сёння мы называем грамадзянскай супольнасцю. Гэта гісторыя пра людзей, якія, будучы самі абмежаванымі ў правах, рызыкавалі ўсім, каб не пакінуць ахвяраў рэпрэсій у бядзе. У гэтым выпуску вы таксама даведаецеся пра: • Апалінарыя Пятроўскага — «адваката паўстанцаў», які завальваў канцылярыі скаргамі і выкарыстоўваў бюракратыю як інструмент абароны. • Таемныя жаночыя гурткі ў Вільні, якія арганізавалі сістэму перадач для зняволеных па ўсім шляху іх этапавання. • «Падземную пошту» і тое, як салідарнасць рабочых дапамагала наймаць найлепшых адвакатаў для сваіх паплечнікаў. Глядзіце новы выпуск па спасылцы і дзяліцеся ім у сацсетах (калі для вас гэта бяспечна)! 👉 https://youtu.be/Z9-rkMEhLc0

  13. edited

    Праваабаронцы заклікаюць далучацца да Тыдня супраць смяротнага пакарання Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" пачалі актыўную падрыхтоўку да Тыдня супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года. Традыцыйна ў гэтыя дні ва ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя адмене смяротнага пакарання, і Беларусь таксама павінна гучаць у гэтай міжнароднай размове. «Наша мэта — расказаць як мага большай колькасці беларусаў, беларусак і замежнай аўдыторыі пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, і чаму яго адмена важная»,— адзначаюць праваабаронцы. Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/120836

  14. 📌 На сённяшні дзень не менш за 83 палітзняволеныя асуджаныя за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі» Узгадваем наш архіўны матэрыял пра сумнавядомы артыкул 411 Крымінальнага кодэкса («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі»). На практыцы ён азначае, што любая фармальная дысцыплінарная правіна ў калоніі можа стаць падставай для атрымання дадатковага тэрміну. Гэтая норма стала адным з найбольш цынічных інструментаў ціску на палітычных зняволеных у Беларусі. Любы палітвязень пазбаўлены ўпэўненасці, што выйдзе на волю па заканчэнні сваёй асноўнай меры пакарання, бо адміністрацыя калоніі можа падаўжаць тэрмін зняволення фактычна бясконца. Праваабарончы цэнтр «Вясна» шмат гадоў дамагаецца выключэння гэтага артыкула з Крымінальнага кодэкса.

  15. 🥀 Роўна шэсць гадоў таму памёр Генадзь Шутаў Генадзь — трэцяя афіцыйна прызнаная ахвяра пры задушэнні пратэстаў 9—12 жніўня 2020 года. Ён памер у шпіталі 19 жніўня. У афіцыйных дакументах прычынай смерці назвалі пашкоджанне ад стрэлу з ручной агнястрэльнай зброі. МУС пацвердзіла, што агонь на паражэнне вялі супрацоўнікі міліцыі з табельнай зброі. Версія сілавікоў палягала ў тым, што мужчына нібыта напаў на іх, што вымусіла прымяніць сілу. Загінулы Шутаў разам са сваім сябрам, Аляксандрам Кардзюковым, самі сталі падазраванымі па справе аб супраціве міліцыі. Яго дачка была вымушана даць падпіску аб неразгалошванні інфармацыі па ходзе следства. Сям’я атрымала афіцыйную адмову ў прававой ацэнцы дзеянняў асоб, якія нанеслі смяротныя траўмы. 25 лютага 2021 года Брэсцкі абласны суд (суддзя — Святлана Крамянеўская) прызнаў вінаватымі Шутава ў супраціве з ужываннем гвалту, а Кардзюкова таксама і ў замаху на забойства. Забітаму Генадзю вынеслі абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання, а Аляксандра асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

  16. edited

    🎞 Ад Voxeurop да Euronews: якія замежныя медыя Беларусь прызнала "экстрэмісцкімі" летам 2026 года Беларускія ўлады працягваюць пашыраць практыку прызнання інфармацыйных рэсурсаў "экстрэмісцкімі". Калі раней асноўнымі аб'ектамі такіх рашэнняў былі незалежныя беларускія медыя і іх сацыяльныя сеткі, то цяпер пад абмежаванні ўсё часцей трапляюць і замежныя выданні. Пры гэтым гаворка ідзе не заўсёды пра прызнанне "экстрэмісцкім" усяго медыя. У некаторых выпадках беларускія суды прызнавалі такой інфармацыйнай прадукцыяй сайт, у іншых — асобныя старонкі ў сацыяльных сетках. Улетку 2026 года пад абмежаванні трапілі замежныя інфармацыйныя рэсурсы. Сярод выпадкаў — еўрапейскае медыя Voxeurop, рэгіянальнае каўказскае выданне JAMnews, украінскі партал "Слово і діло", "Дрон медиа", польскае інфармацыйнае агенцтва PAP, а ў жніўні — міжнародны тэлеканал Euronews. Яшчэ вясной у адпаведны спіс трапілі рэсурсы BBC і "Новай газеты Еўропа". Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120948 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  17. ❗️ Палітзняволенага ўкраінца будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне" ў турме Супраць 33-гадовага палітзняволенага грамадзяніна Украіны Паўла Кабарчука, асуджанага да 20 гадоў няволі, у магілёўскай турме № 4 узбудзілі новую крымінальную справу. Цяпер яго будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы". Справу Паўла будзе разглядаць суд Ленінскага раёна г. Магілёва. Палітвязню пагражае яшчэ да двух гадоў зняволення. Нагадаем, сына і бацьку з Украіны Паўла і Сяргея Кабарчукоў затрымалі ў лютым 2024 года. Тады ў Лельчыцкім раёне быў абʼяўлены рэжым "контртэрарыстычнай аперацыі". Пазней КДБ адсправаздачыўся пра затрыманне "тэрарыстаў". На апублікаваных прапагандыстамі здымках Павел выглядаў збітым. Вядома, што ў СІЗА КДБ затрыманых даставіў верталёт. Пазней іх асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса як "дыверсантаў СБУ" да 20 гадоў няволі. Іх тэрміны мусяць скончыцца толькі ў 2043 годзе. У СІЗА 63-гадоваму Сяргею Кабарчуку дыягнаставалі анкалогію. Ён адбывае свой тэрмін у шклоўскай калоніі № 17. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120946 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  18. «Мусілі мыць ганак зімой халоднай вадой»: былы палітвязень Аляксей Рэзнікаў распавёў пра знушчэнні ў бабруйскай калоніі Былы палітзняволены Аляксей Рэзнікаў, які выйшаў на волю, падзяліўся ўспамінамі пра ўмовы ўтрымання ў ПК № 2 у Бабруйску. Першае спагнанне ў выглядзе штрафнога ізалятара яму прызначылі праз два месяцы пасля пераводу — за адмову прыбіраць лакальны ўчастак. Тады яму прысудзілі 10 сутак ШІЗА, а наступным разам адправілі ў ізалятар ужо ўлетку — на 15 сутак. «У ШІЗА я спаў на падлозе. „Нары“ там адсцёгваюць, але спаць на іх холадна. А на падлозе можна ў абдымку з батарэяй. Першыя 30 хвілін пасля адбою трэба ляжаць, нават калі хочацца ў туалет — інакш будзе рапарт. Бо ім трэба адсправаздачыцца, што ўсе спяць». Паводле Аляксея, фізічную сілу ў ПК № 2 не прымянялі — за гэтым сачыў асабіста начальнік калоніі. Аднак сістэматычны ціск праз працу і ўмовы надвор'я быў пастаянным. «Узімку снегам займаўся выключна 10-ы прафулік [вязні, якіх прызналі «схільнымі да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці»]. Па нядзелях «экстрэмісты» праводзілі прыбіранне ў секцыі. А раз на два тыдні цябе ставяць на прыбіранне атраду. Апроч гэтага, мы мусілі мыць ганак зімой. Халоднай вадой. Рукі ты проста не адчуваеш. Пасля таго, як ты гэта памыў, мусіш насуха выцерці». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120923 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  19. ❗️Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам. 📌 Гэта можа быць: ▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі; ▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі; ▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі; ▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас; ▪️ ануляванне пашпарта; ▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў; ▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы; ▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі; ▪️ міжнародны вышук; ▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме; ▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол. 👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.

  20. ❗️ «Казаць пра спад рэпрэсій у Беларусі рана», — Алесь Бяляцкі У Беларусі 5 жніўня абвясцілі ў вышук заснавальніка "Вясны" і Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Картка з ягонымі данымі з'явілася ў базе вышуку МУС Расіі. Падставай пазначана "крымінальная справа", аднак канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса ў базе не ўдакладняецца. Алесь Бяляцкі пракаментаваў новую крымінальную справу і абвяшчэнне яго ў вышук. «Пасля вызвалення я актыўна каментаваў незалежным СМІ катастрафічную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, выступаў на міжнародных канферэнцыях, удзельнічаў у сустрэчах і даводзіў інфармацыю пра стан грамадзянскіх і палітычных свабод у Беларусі. Таму няма нічога дзіўнага, што я таксама апынуўся ў гэтым спісе. Я буду надалей працягваць сваю справу — гаварыць праўду пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі». Праваабаронца адзначае, што беларускія ўлады ўжылі супраць яго адну з формаў транснацыянальнага пераследу: «Гэта цяпер папулярная і актыўная форма запалохвання грамадскіх актывістаў Беларусі. Яна яшчэ выразней характарызуе сённяшнюю палітыку беларускіх уладаў, накіраваную на задушэнне свабоднага голасу і меркавання. З аднаго боку, яны пагадзіліся на памілаванні палітвязняў і абмен іх на зняцце санкцый. Але з другога — відавочна, што масавыя рэпрэсіі працягваюцца. Казаць пра іх спад у Беларусі яшчэ рана». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120942 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  21. Older posts