Экс-гульца зборнай Беларусі па футболе Мікалая Золатава і экс-брамніка Генадзя Туміловіча абвясцілі ў вышук 31-гадовага абаронцу «Зімбру» Мікалая Золатава шукаюць у Віцебскай вобласці па крымінальнай справе. У базу вышуку яго дадалі яшчэ 7 ліпеня. Пра гэта піша «Трыбуна». Раней ён публічна выступіў з крытыкай беларускіх уладаў і асудзіў вайну ва Украіне. Акрамя таго, у вышук аб’явілі і экс-брамніка зборнай Беларусі Генадзя Туміловіча. Картка з ягонымі данымі з'явілася ў базе вышуку МУС Расіі ўчора, 19 жніўня. Яго шукаюць па крымінальнай справе ў Мінску. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу