Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🎥 Закон як зброя супраць беззаконня: «Прававыя летапісы» пра герояў XIX–XX стагоддзяў Часта лічыцца, што праваабарона — гэта з’ява апошніх дзесяцігоддзяў, аднак карані беларускай салідарнасці сягаюць значна глыбей. У новым выпуску «Прававых летапісаў» мы вяртаемся ў XIX і пачатак XX стагоддзя, каб паказаць, як на руінах задушаных паўстанняў нараджалася тое, што сёння мы называем грамадзянскай супольнасцю. Гэта гісторыя пра людзей, якія, будучы самі абмежаванымі ў правах, рызыкавалі ўсім, каб не пакінуць ахвяраў рэпрэсій у бядзе. У гэтым выпуску вы таксама даведаецеся пра: • Апалінарыя Пятроўскага — «адваката паўстанцаў», які завальваў канцылярыі скаргамі і выкарыстоўваў бюракратыю як інструмент абароны. • Таемныя жаночыя гурткі ў Вільні, якія арганізавалі сістэму перадач для зняволеных па ўсім шляху іх этапавання. • «Падземную пошту» і тое, як салідарнасць рабочых дапамагала наймаць найлепшых адвакатаў для сваіх паплечнікаў. Глядзіце новы выпуск па спасылцы і дзяліцеся ім у сацсетах (калі для вас гэта бяспечна)! 👉 https://youtu.be/Z9-rkMEhLc0

Views over time

01K2K19 Aug 14:1010 Nov 23:301.9K19 Aug 14:10: 0 views10 Nov 23:30: 1,900 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 14:100
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.