Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

❗️ «Казаць пра спад рэпрэсій у Беларусі рана», — Алесь Бяляцкі У Беларусі 5 жніўня абвясцілі ў вышук заснавальніка "Вясны" і Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Картка з ягонымі данымі з'явілася ў базе вышуку МУС Расіі. Падставай пазначана "крымінальная справа", аднак канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса ў базе не ўдакладняецца. Алесь Бяляцкі пракаментаваў новую крымінальную справу і абвяшчэнне яго ў вышук. «Пасля вызвалення я актыўна каментаваў незалежным СМІ катастрафічную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, выступаў на міжнародных канферэнцыях, удзельнічаў у сустрэчах і даводзіў інфармацыю пра стан грамадзянскіх і палітычных свабод у Беларусі. Таму няма нічога дзіўнага, што я таксама апынуўся ў гэтым спісе. Я буду надалей працягваць сваю справу — гаварыць праўду пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі». Праваабаронца адзначае, што беларускія ўлады ўжылі супраць яго адну з формаў транснацыянальнага пераследу: «Гэта цяпер папулярная і актыўная форма запалохвання грамадскіх актывістаў Беларусі. Яна яшчэ выразней характарызуе сённяшнюю палітыку беларускіх уладаў, накіраваную на задушэнне свабоднага голасу і меркавання. З аднаго боку, яны пагадзіліся на памілаванні палітвязняў і абмен іх на зняцце санкцый. Але з другога — відавочна, што масавыя рэпрэсіі працягваюцца. Казаць пра іх спад у Беларусі яшчэ рана». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120942 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K19 Aug 08:2010 Nov 23:301.9K19 Aug 08:20: 0 views10 Nov 23:30: 1,940 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 08:200
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.