Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра палітыку да 2020 года: «Пагоня», мясцовыя выбары і «засланыя казачкі» У грамадскім актывізме Аляксандр Сезень ужо каля 20 гадоў. Ён спрабаваў мяняць жыццё горада легальнымі метадамі, але хутка сутыкнуўся з міліцэйскім гвалтам. Нагодай для першага жорсткага збіцця стала нацыянальная сімволіка. «Я заўсёды вёў грамадскую дзейнасць. Быў старшынём дамавога камітэта, прайшоў усе інстанцыі да міністра ЖКГ і дамогся капрамонту для нашага 80-кватэрнага дома. У 2014 годзе я нават балатаваўся ў дэпутаты мясцовых саветаў. У 2015-м мяне жорстка збіў АМАП за татуіроўку з гербам "Пагоня" на грудзях. Мяне, у кайданках, білі па галаве і нырках са словамі: "Мы б вас усіх забівалі, хто з "Пагоняй" і бел-чырвона-белым сцягам, калі б нам аддалі загад!" Я тады ім адказаў: "На “Пагоні” ваш гаспадар прымаў прысягу. "Пагоня" будзе жыць, а вы столькі не працягнеце». Падзеі 2020 года сталі для яго лагічным працягам доўгай барацьбы. Ён удзельнічаў у мясцовых ініцыятывах і адкрыта выходзіў на вулічныя маршы, не хаваючы свайго твару і пазіцыі. «У 20-м годзе я ўвайшоў у мясцовую Каардынацыйную раду. Я выходзіў на плошчы. Памятаю гэтыя доўгія бел-чырвона-белыя сцягі. Калі ідзеш пад імі ў сонцы, гэта эйфарыя, гэта прамень іншага жыцця, прамень любові». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120941 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K20 Aug 10:3910 Nov 23:301.8K20 Aug 10:39: 0 views10 Nov 23:30: 1,780 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Aug 2026, 10:390
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.