Алесь Бяляцкі атрымае ўзнагароду NED за ўклад у развіццё дэмакратыі Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) гэтай восенню ўручыць беларускаму праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму Medal of Democracy Service — узнагароду за дзесяцігоддзі працы ў абарону свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. Пра гэта паведамляе сама арганізацыя. У NED адзначылі, што Алесь Бяляцкі перажыў зняволенне і шматгадовы пераслед за сваю барацьбу супраць аўтарытарнага рэжыму, дакументаванне парушэнняў правоў чалавека і падтрымку людзей, чые асноўныя правы былі парушаныя. "Мы ганарымся магчымасцю адзначыць яго выключную мужнасць і непахісную адданасць дэмакратычнай будучыні Беларусі", — заявілі ў арганізацыі. National Endowment for Democracy (NED, Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі) — гэта амерыканская недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1983 годзе. Яе місія — падтрымка развіцця дэмакратыі, правоў чалавека, свабодных СМІ, грамадзянскай супольнасці і незалежных прафсаюзаў па ўсім свеце. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120952 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка