Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🥀 Роўна шэсць гадоў таму памёр Генадзь Шутаў Генадзь — трэцяя афіцыйна прызнаная ахвяра пры задушэнні пратэстаў 9—12 жніўня 2020 года. Ён памер у шпіталі 19 жніўня. У афіцыйных дакументах прычынай смерці назвалі пашкоджанне ад стрэлу з ручной агнястрэльнай зброі. МУС пацвердзіла, што агонь на паражэнне вялі супрацоўнікі міліцыі з табельнай зброі. Версія сілавікоў палягала ў тым, што мужчына нібыта напаў на іх, што вымусіла прымяніць сілу. Загінулы Шутаў разам са сваім сябрам, Аляксандрам Кардзюковым, самі сталі падазраванымі па справе аб супраціве міліцыі. Яго дачка была вымушана даць падпіску аб неразгалошванні інфармацыі па ходзе следства. Сям’я атрымала афіцыйную адмову ў прававой ацэнцы дзеянняў асоб, якія нанеслі смяротныя траўмы. 25 лютага 2021 года Брэсцкі абласны суд (суддзя — Святлана Крамянеўская) прызнаў вінаватымі Шутава ў супраціве з ужываннем гвалту, а Кардзюкова таксама і ў замаху на забойства. Забітаму Генадзю вынеслі абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання, а Аляксандра асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Views over time

01K2K19 Aug 11:4010 Nov 23:301.9K19 Aug 11:40: 0 views10 Nov 23:30: 1,930 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 11:400
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.