«Мусілі мыць ганак зімой халоднай вадой»: былы палітвязень Аляксей Рэзнікаў распавёў пра знушчэнні ў бабруйскай калоніі Былы палітзняволены Аляксей Рэзнікаў, які выйшаў на волю, падзяліўся ўспамінамі пра ўмовы ўтрымання ў ПК № 2 у Бабруйску. Першае спагнанне ў выглядзе штрафнога ізалятара яму прызначылі праз два месяцы пасля пераводу — за адмову прыбіраць лакальны ўчастак. Тады яму прысудзілі 10 сутак ШІЗА, а наступным разам адправілі ў ізалятар ужо ўлетку — на 15 сутак. «У ШІЗА я спаў на падлозе. „Нары“ там адсцёгваюць, але спаць на іх холадна. А на падлозе можна ў абдымку з батарэяй. Першыя 30 хвілін пасля адбою трэба ляжаць, нават калі хочацца ў туалет — інакш будзе рапарт. Бо ім трэба адсправаздачыцца, што ўсе спяць». Паводле Аляксея, фізічную сілу ў ПК № 2 не прымянялі — за гэтым сачыў асабіста начальнік калоніі. Аднак сістэматычны ціск праз працу і ўмовы надвор'я быў пастаянным. «Узімку снегам займаўся выключна 10-ы прафулік [вязні, якіх прызналі «схільнымі да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці»]. Па нядзелях «экстрэмісты» праводзілі прыбіранне ў секцыі. А раз на два тыдні цябе ставяць на прыбіранне атраду. Апроч гэтага, мы мусілі мыць ганак зімой. Халоднай вадой. Рукі ты проста не адчуваеш. Пасля таго, як ты гэта памыў, мусіш насуха выцерці». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120923 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка