Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 13 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. «Цябе прасцей заваліць, чым пераканаць». Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра 25 сутак ШІЗА і турэмных дактароў 56-гадовы жыхар Ваўкавыска Аляксандр Сезень – палітычны актывіст з амаль 20-гадовым стажам, які мае інваліднасць 3-й групы. Яшчэ ў 2014 годзе Мужчына балатаваўся ў дэпутаты мясцовых саветаў. Аляксандра затрымалі ў 2024 годзе за каментары пра "пасобнікаў рэжыму". За кратамі мужчына страціў траціну сваёй вагі, прайшоў праз жорсткія ўмовы ШІЗА, адмаўляўся супрацоўнічаць з аператыўнікамі і сутыкнуўся са здзекамі турэмных дактароў. «У калоніі я схуднеў са 120 да 80 кілаграмаў. Калі б я далей там працягваў сядзець, у мяне выпалі б усе зубы, я б там проста павольна высах і памёр ад “умоў утрымання”. Гэтыя ўмовы проста павольнае забойства». Мужчыну вызвалілі вясной 2026 года проста з-пад кропельніцы ў турэмным шпіталі. У шчырай размове былы палітвязень распавядае пра выжыванне ў бабруйскай калоніі, стукачоў і тое, чаму нават пасля турмы беларусам жыццёва важна не перасварыцца паміж сабой. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120941 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Сяргеем Кабарчуком Сяргей — грамадзянін Украіны. Быў затрыманы разам з сынам. Беларускія ўлады назвалі бацьку з сынам з Украіны "дыверсантамі СБУ". Іх прызналі вінаватымі ў "тэрарызме", "агентурнай дзейнасці" і іншых цяжкіх крымінальных артыкулах. Іх асудзілі да 20 гадоў няволі. Пасля затрымання ў Сяргея ў СІЗА дыягнаставалі анкалагічнае захворванне. Імаверна, Сяргей адбывае тэрмін у ПК № 8. ✍️ Калі вы перасякаліся з Сяргеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Асаблівая просьба адгукнуцца тых, хто мае нейкую інфармацыю пра яго здароўе.

  3. edited

    ❗️ Міністэрства унутраных спраў Беларусі аб’явіла ў вышук Алеся Бяляцкага У Беларусі 5 жніўня аб’явілі ў вышук праваабаронцу «Вясны» і Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Картка з ягонымі данымі з'явілася ў базе вышуку МУС Расіі. На гэта звярнула ўвагу «Радыё Свабода». Падставай пазначана «крымінальная справа», аднак канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса ў базе не ўдакладняецца. Нагадаем, 13 снежня 2025 г. Алесь выйшаў на волю па памілаванні пасля перамоваў з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам, якія цягнуліся два дні. Вынікам стала памілаванне і гвалтоўнае перамяшчэнне за мяжу 123 чалавек. Большасць — ва Украіну. Алеся і яшчэ некалькіх замежных грамадзян прывезлі ў Літву. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  4. ❗️ Каментар ПЦ "Вясна" ў сувязі са ўзломам сайта "Палеская вясна" Сёння ў блізкіх да сілавікоў тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя пра ўзлом рэгіянальнага праваабарончага сайту “Палеская вясна” і нібыта атрыманне доступу да паштовага сэрвісу, “прывязанага да адмінкі” сайта. У сувязі з гэтым ПЦ “Вясна” паведамляе наступнае. Сайт “Палеская вясна” сапраўды быў узламаны. Пры гэтым важна адзначыць, што сайт не абнаўляўся амаль два гады і на гэты момант фактычна існаваў як архіў ранейшых публікацый. Сайт “Палескай вясны” і згаданы паштовы сэрвіс, пра які ідзе гаворка, не былі звязаныя з цэнтральным сайтам арганізацыі spring96.org і іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі “Вясны”. Гэтыя рэсурсы, а таксама афіцыйныя электронныя скрыні і, адпаведна, звароты, якія накіроўваюцца праз іх, знаходзяцца ў бяспецы. На дадзены момант ПЦ "Вясна" працягвае высвятляць сітуацыю з паштовай скрыняй, пра якую ідзе гаворка ў паведамленні сілавікоў, і магчымым доступам да яе. Таксама падкрэсліваем, што інфармацыя пра нібыта “ўцечку” даных пра фінансы арганізацыі не адпавядае рэчаіснасці. Такія заявы не маюць пад сабой падставаў і з’яўляюцца часткай спробаў сілавых структур у чарговы раз дыскрэдытаваць дзейнасць арганізацыі. “Вясна” будзе надалей інфармаваць пра сітуацыю.

  5. Лідар фолк-панк-гурта Dzieciuki знайшоў сябе ў базе вышуку МУС Сёння музыка даведаўся пра тое, што знаходзіцца ў вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі, пра што паведаміў у сваіх сацсетках. Алесь Дзянісаў — музыка з Гродна, фронтмэн і адзін з лідараў фолк-панк-гурта Dzieciuki, заснаванага ў Гродне ў 2012 годзе. Ён спявае, грае на гітары і банджа, а таксама піша тэксты. У 2021 годзе Дзянісаў з'ехаў з Беларусі. Яго пераследавалі і раней: у 2018 годзе Алеся судзілі за рэпост матэрыялу са старонкі, прызнанай "экстрэмісцкай"; у 2020 годзе яго жорстка затрымлівалі ў Гродне, а ў 2021-м у яго дома праходзіў ператрус/агляд у рамках справы аб нібыта фінансаванні пратэстаў. У красавіку 2025 года старонкі Дзянісава ў Facebook і "ВКонтакте" былі прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі". 10 ліпеня 2025 года МУС Беларусі прызнала гурт Dzieciuki "экстрэмісцкім фармаваннем". У пералік удзельнікаў улады ўключылі Аляксандра Дзянісава і яшчэ пяць чалавек. Беларускі ПЭН таксама фіксуе Дзянісава сярод дзеячаў культуры, звязаных з прызнанымі "экстрэмісцкімі фармаваннямі", і асобна адзначае ціск сілавікоў на яго маці. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  6. 🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11 Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo 🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой

  7. ❗️ Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды: цыкл матэрыялаў «Вясны» Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды. У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення. 🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы 🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь 🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў 🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі 🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая 🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт 🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе 📌 У матэрыялах цыкла мы разглядаем, як выбудоўваць камунікацыю тым, хто знаходзіцца побач — блізкім, сябрам і калегам. Гаворым пра тое, як падтрымліваць чалавека, не ператвараючы клопат у навязлівы кантроль і не парушаючы яго асабістыя межы.

  8. 🤝 Правы чалавека і турэмнае сяброўства: сустрэча з Настай Лойка і Марфай Рабковай у Вільні Пасля пяці месяцаў на волі беларускія праваабаронкі Наста Лойка і Марфа Рабкова гатовы падзяліцца з вамі перажытым. На сустрэчы яны паразважаюць пра тое, што ім даў досвед зняволення з прафесійнай пазіцыі, як выглядае сяброўства за кратамі і калючым дротам і якія ў іх планы на будучыню. Таксама яны ахвотна адкажуць на пытанні слухачоў, якія далучацца да імпрэзы. 🗓 Калі: 19 жніўня (серада) 🕡 Час: 18:30 🏛 Дзе: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня

  9. ♥️ Беларуская турэмная літаратура ў кантэксце сусветнай Ліля Ільюшына, менеджарка культурніцкіх праектаў і ўдзельніца кампаніі FreeViasna, з'яўляецца шматгадовай суарганізатаркай фестываля беларускай кнігі Pradmova. 1 жніўня 2026 года ў Кракаве яна распавяла пра турэмную літаратуру як жанр, адкуль яна бярэ свой пачатак. Таксама жанчына вылучыла прыкметныя творы з беларускай турэмнай літаратуры, як найноўшыя — так і XX стагоддзя. Дадзеная размова адбывалася на стэндзе «Вясны» ў межах беларускага фестываля «Летуцень». «Ведаеце, мы звычайна кажам: вось шкада, у беларускай літаратуры не было таго, ці гэтага. А вось тут роўна наадварот: шкада, што беларуская літаратура мае даўнюю і поўнакроўную традыцыю турэмнай літаратуры. І яшчэ больш шкада, што пачынаецца гэта зусім не ў XXI стагоддзі і звязана не толькі з 2020 годам». Чытаць па спасылцы 👉 https://brestspring.org/tpost/rsun8orn11

  10. «ААН на зразумелай мове»: Універсальны перыядычны агляд Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе спецсезон падкаста «Вясна прыйдзе» — «ААН на зразумелай мове». У межах сямi выпускаў вядоўца падкаста Кацярына і юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва проста і даступна разбяруць працу складаных міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека і высветляць, як тэма Беларусі гучыць на сусветнай трыбуне. У гэтым выпуску: • Светлана Галаўнёва дзеліцца вопытам удзелу ў прэ-сесіі УПА: якую ролю грамадская супольнасць грае ў данясенні да іншых краін сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі? • Розныя наратывы: «сацыяльна арыентаваная дзяржава» vs пастэрналісцкі падыход беларускіх уладаў. • Як рэкамендацыі суседзяў (напрыклад, Літвы і Латвіі) кардынальна адрозніваюцца ад заклікаў такіх краін, як Мальдывы ці Судан? • Выбар рэжыму: якія рэкамендацыі ад іншых краін Беларусь прыняла і не прыняла? І чаму так зрабіла? • Аналізуем, як рэпрэсіі закранаюць не толькі грамадзянскія і палітычныя правы, але і сацыяльна-эканамічныя: ахову здароўя, адукацыю, працу і беларускую культуру. • Шукаем сэнсы: чаму УПА ўсё ж важны для Беларусі? Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120931 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  11. 📚 Ад "Менскай вясны" да антываенных песень: якія кнігі ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" за апошнія паўтара месяца За апошнія паўтара месяца беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" 18 кніг і кніжных выданняў. Гаворка ідзе не толькі пра сучасную палітычную публіцыстыку: у спіс трапілі зборнікі інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч і Васілём Быкавым, кнігі пра беларускую мову і адукацыю, даследаванні палітычнай сістэмы і выбараў, мемуары апазіцыйных палітыкаў, выданні пра пратэсты і ненасілле, а таксама зборнікі антываенных песень. Паводле базы Беларускага ПЭНа, якая вядзе асобны ўлік забароненых кніг, за гэты перыяд былі дададзеныя 9 кніг пасля рашэння суда 2 ліпеня, 3 — пасля рашэння суда 31 ліпеня і яшчэ 6 — пасля рашэння суда 12 жніўня. Пры гэтым тры апошнія выданні — "Быкаў на Свабодзе", "Ненасілле і Беларусь" і "Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка" — афіцыйна з'явіліся ў Рэспубліканскім спісе 17 жніўня. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120936 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  12. edited

    🏠 У Віцебску арыштавалі частку кватэры Паўла Севярынца Частка кватэры ў Віцебску, дзе зарэгістраваны вядомы палітык, літаратар і былы палітвязень Павел Севярынец, апынулася пад арыштам. Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна». Нагадаем, у траўні гэтага года Павел Севярынец паведаміў пра завядзенне супраць яго новай крымінальнай справы — за ўдзел у святкаванні Дня Волі. Тады ж у віцебскай кватэры, дзе жыве ягоная маці, сілавікі правялі ператрус. Павел Севярынец — ураджэнец Оршы, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года і асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 13 снежня 2025 года ён выйшаў на волю і быў прымусова дэпартаваны з Беларусі. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  13. edited

    ❗️ У Беларусі затрымалі літоўскага бізнесмена, які будаваў заводы Літоўца Вітаўтаса Сланкаўскаса, які ўзначальваў адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па перапрацоўцы драўніны ў Беларусі, у чэрвені затрымалі і змясцілі пад варту. Пра гэта паведамляе літоўскае нацыянальнае радыё LRT. Паводле інфармацыі літоўскага вяшчальніка, мужчына працаваў кіраўніком унутранага аўдыту ў кампаніі «HS Belacon» з аўстрыйскім капіталам у Беларусі, а раней на працягу трох гадоў узначальваў кампанію. Прычыны затрымання і падрабязнасці пераследу Вітаўтаса Сланкаўскаса пакуль невядомыя. Міністэрства замежных спраў Літвы пацвердзіла LRT, што амбасада Літвы ў Беларусі была праінфармаваная пра затрыманне. Дадатковую інфармацыю ведамства не падае. Таксама Міністэрства замежных спраў Літвы яшчэ раз настойліва рэкамендуе грамадзянам Літоўскай Рэспублікі не ездзіць у Беларусь, а тым, хто зараз знаходзіцца там, — неадкладна пакінуць краіну. Нагадаем, паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», у Беларусі за кратамі па палітычных матывах утрымліваюцца як мінімум 22 замежнікі. ✍️ Калі Вам нешта вядома пра гэты выпадак, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  14. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Сяргеем Бойка Сяргей Бойка - грамадзянін Украіны, але жыў у Нароўлі. Асуджаны Гомельскім абласным судом па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Сяргея асудзілі да сямі гадоў зняволення з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму. Летам 2025 года яго перавялі ў адну з самых жорсткіх вязніц Беларусі – ПК № 1 у Наваполацку. ✍️ Калі вы перасякаліся з Сяргеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  15. edited

    Былога механізатара з Магілёўшчыны асудзілі па палітычнай справе Як стала вядома «Нашай Ніве», жыхара Клічава Дзяніса Халайдава судзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыну, верагодна, прысудзілі да «хатняй хіміі». Дзяніс раней працаваў механізатарам. У яго ёсць сям'я — жонка і сын. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  16. edited

    Старонкі «Медыя-Палесся» і кніга «Быкаў на Свабодзе» папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Кнігі: «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка» Сяргея Скрабца, «Быкаў на Свабодзе» і «Ненасілле і Беларусь»; 📍 Instagram-акаўнты: «carnuska», «gleb_vashkevich», «chrysalismagazine», «future_belarus» («Беларусь будучыні – Ідэі, якія натхняюць»); 📍 Threads і TikTok: старонкі акаўнта «Polesye_Media»; 📍 Лагатып (вадзяны знак) «экстрэмісцкага фармавання» «Анархічны чорны крыж Беларусь». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  17. ‼️ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  18. «У нечалавечых умовах і без доступу да медыцынскага абслугоўвання»: у дакладзе ААН згадалі беларускіх палітзняволеных Спецыяльная дакладчыца ААН па пытанні гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяўчат, яго прычынах і наступствах Рым ас-Салем падрыхтавала да 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН даклад «Гвалт у дачыненні да жанчын сталага веку». У дакладзе асобна згадваецца Беларусь. «Жанчыны сталага веку, якія апынуліся ў зняволенні за сваю палітычную дзейнасць, як, напрыклад, у Беларусі, могуць утрымлівацца ў нечалавечых умовах, у поўнай ізаляцыі ад вонкавага свету і без доступу да медыцынскага абслугоўвання», — гаворыцца ў дакладзе. Таксама нагадваем пра наш тэкст пра гісторыі палітвязняў, якія апынуліся за кратамі ўжо ў пенсійным узросце. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120723

  19. «ААН на зразумелай мове»: Універсальны перыядычны агляд Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе спецсезон падкаста «Вясна прыйдзе» — «ААН на зразумелай мове». У межах сямi выпускаў вядоўца падкаста Кацярына і юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва проста і даступна разбяруць працу складаных міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека і высветляць, як тэма Беларусі гучыць на сусветнай трыбуне. Першы выпуск спецсезона прысвечаны Універсальнаму перыядычнаму агляду (УПА) — працэдуры Савета ААН па правах чалавека, дзе дзяржавы кожныя некалькі гадоў ацэньваюць сітуацыю з правамі чалавека адна ў адной і выносяць рэкамендацыі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120931 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  20. 📸Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты Фота пад арыштам — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах. Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала ўжо больш за 60 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для многіх з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за два-тры гады жыцця, які ў іх ёсць цяпер. Уявіць гэта складана, калі ў нашых галерыях тэлефонаў захоўваюцца сотні фотаздымкаў», — кажа аўтарка праекту. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

  21. Older posts