Былы палітзняволены Сяргей Ярашэвіч сустрэўся з дзяцьмі праз 6 гадоў «Дзеці ў абдымках таты, і больш тут нічога не трэба тлумачыць», — напісала жонка былога палітзняволенага Антаніна Канавалава ў сваім Facebook. Сяргей — адзін з адміністратараў Telegram-канала «Армія з народам». Яму прысудзілі 6 гадоў і 3 месяцы зняволення. На свабоду ён выйшаў 3 жніўня, цалкам адбыўшы прысуджаны тэрмін. Нагадаем, раней Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў кароткаметражны фільм «Гэта мой тата», які распавядае гісторыю сям’і Сяргея Ярашэвіча і Антаніны Канавалавай — фігурантаў палітычнай справы «тэлеграм-канала Армія з народам». 🎬 Глядзіце фільм «Гэта мой тата» па спасылцы 👉 https://youtu.be/aeKnhAYcF1A