Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

📶 Праваўладальнікі, а не сродак гандлю: Што гаворыцца пра Беларусь у дакладзе ААН па гвалтоўных знікненнях Вышаў даклад Працоўнай групы ААН па гвалтоўных або нядобраахвотных знікненнях. У ім згадваецца і Беларусь. Даклад мае назву «Гвалтоўныя або нядобраахвотныя знікненні» і ахоплівае перыяд працы Працоўнай групы з 3 мая 2025 года па 8 мая 2026 года. Ён будзе прадстаўлены на 63-й сесіі Савета па правах чалавека ААН (якая пройдзе 7 верасня — 9 кастрычніка 2026 года). У дакладзе, сярод іншага, утрымліваюцца заўвагі па краінах, сучасных выкліках і галінах, якія выклікаюць асаблівую заклапочанасць, «уключаючы рэгрэсіўную палітыку, транснацыянальныя рэпрэсіі і пераслед арганізацый грамадскай супольнасці». «Працяглае утрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам можа быць раўнасільна гвалтоўнаму знікненню або спрыяць яму і іншым сур'ёзным парушэнням правоў чалавека», — заявіла група экспертаў ААН у сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120956 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K20 Aug 12:0010 Nov 23:301.9K20 Aug 12:00: 0 views10 Nov 23:30: 1,850 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Aug 2026, 12:000
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.