Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. “Жаночая” амністыя, забарона Хэлоўіна і заробкі, якія растуць хутчэй, чым трэба. Усяго за 7 хвілін распавядаем галоўнае ў “Сэнсах дня”: https://youtu.be/M1siGNk2R_Q

  2. Пад канец “Года жанчыны” ў Беларусі рыхтуецца амністыя для жанчын. Які сігнал і каму такім чынам пасылае Лукашэнка? Мы запыталіся пра гэта ў эксперткі ў міжнароднай палітыцы Розы Турарбекавай. Цалкам свежы стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=p2qjMdmzvco

  3. Важныя падзеі і сэнсы серады, 28 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:13 "Я і сама б яго падпісала": Ціханоўская адрэагавала на ліст былых палітвязняў 07:16 Навіны спорту 10:40 Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных справаў падрыхтаваць амністыю. Пры чым тут ЗША? 24:05 Навіны шоў-бізу 27:17 Што губляюць беларускія прадпрыемствы праз сваю неэкалагічнасць? "Сэнсы дня": галоўныя падзеі серады ўсяго за 7 хвілінаў: https://youtu.be/M1siGNk2R_Q

  4. Мікола Статкевіч ставіць ідэалы, каштоўнасці і перакананні вышэй за дабрабыт і здароўе. Ды што там: вышэй за жыццё. Палітык рэзка крытыкуе аўтараў ліста былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў за “ідэалогію выжывання і прыстасавання любым коштам”. Але ці ўсе 900 беларускіх палітвязняў — героі, гатовыя за ідэю памерці за кратамі? І ці ўсім трэба быць героямі? На гэтую тэму разважае сябра Рады грамадскага руху “Дзея”, былы палітвязень Кім Самусенка. Цалкам стрым з ім глядзіце тут https://www.youtube.com/watch?v=1ys7hXYyPBU

  5. edited

    "Шукай такіх, як ты". Сілавікі вярбуюць квір-людзей і прымушаюць іх шпіёніць за супольнасцю. "Аднойчы яны сказалі мне прызначыць сустрэчу з хлопцам. Яго затрымалі прама пры мне падчас прагулкі": https://euroradio.fm/shukay-takikh-yak-ty-silaviki-u-belarusi-vyarbuyuc-kvir-lyudzey-i-prymushayuc-ikh-stukac Спасылка, якая працуе без VPN

  6. А ці ведалі вы, што ў беларусаў ёсць свая незалежная навуковая прэмія? Яна называецца "Бізон Гіґс". У 2024 годзе яе ўручылі ўпершыню. А сёлета арганізатары рыхтуюць "Бізон Гіґс 2026". Калі вы ведаеце беларусаў, якія займаюцца навукай, робяць цікавыя адкрыцці або працуюць над важнымі даследаваннямі, ужо хутка іх можна будзе заявіць на прэмію. Прыём заявак плануецца ў лістападзе, а пераможцаў абвесцяць у снежні. Прэмію стварае супольнасць беларусаў — каб падтрымаць беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў. Прызавы фонд складзе 1 тысячу еўра — арганізатары збіраюць яго данатамі. Дапамагчы можа кожны, нават невялікім унёскам. Падтрымаць прэмію на Buy Me a Coffee Сачыць за навінамі, кандыдатамі і галасаваннем "Бізон Гіґс 2026"

  7. Жыхароў акупаваных расіянамі Алешак эвакуююць ва Украіну праз Беларусь — на вайсковым самалёце. Аперацыя запланаваная на 31-га кастрычніка. Спярша іх даставяць у расійскі горад Анапа. А далей у іх будзе выбар: паляцець з расійскай дэлегацыяй у Маскву ці з украінскай — у Гомель. А з Гомеля ўжо дабрацца да тэрыторыі Украіны па зямлі. Групу будзе суправаджаць украінскі амбудсмэн Дзмітрый Лубінец. Жыхары Алешак перажылі пяць страшных месяцаў, калі ў горад увогуле не дастаўляліся прадукты харчавання, медыкаменты і іншае, неабходнае для жыцця. Эвакуацыя стала магчымай пасля непублічных перамоваў Расіі і Украіны пры ўдзеле ЗША. Уночы на 27-га кастрычніка ў Алешках набыў моц рэжым спынення агню тэрмінам на шэсць дзён.

  8. "Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій — гэта для мяне адно пытанне. Я іх не раздзяляю паміж сабой". Марыя Калеснікава адказвае крытыкам, якія чапляюцца да фармулёвак звароту былых палітвязняў да еўрапейскіх палітыкаў. "Калі будзе іншы ліст, у якім будзе лепш сфармуляваны момант спынення рэпрэсій — я яго таксама падпішу", — разам з тым дадае лідарка пратэстаў 2020-га. Глядзіце стрым з Марыяй Калеснікавай тут: https://www.youtube.com/watch?v=dErBjg41MSI

  9. Грамадзяніна Чэхіі, які вярнуўся да маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў. У 52-гадовага Віталя Дзямідчыка знайшлі "экстрэмісцкія" данаты. У Дзямідчыка ёсць і беларускае грамадзянства. Ён пераехаў у Чэхію яшчэ ў 2006 годзе, а ўлетку 2026-га прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. 30-га чэрвеня яго затрымалі, пра гэта расказала прадстаўніца Офіса Ціханоўскай у Празе Крысціна Шыянок. Праваабаронцы прызналі Віталя Дзямідчыка палітвязнем.

  10. edited

    У медыяменеджара, экс-палітвязня Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі. Яму патрэбная дапамога — BYSOL адкрыў збор. "Прызнаюся, прасіць пра дапамогу вельмі цяжка, — расказвае Канстанцін. — Я звычайна самастойна клапачуся пра сваіх блізкіх. Мая сям’я ўжо перажыла гады разлукі, страх і нявызначанасць. Цяпер, калі мы нарэшце зноў разам, я больш за ўсё хачу, каб хвароба не пазбавіла нас яшчэ і даху над галавой". Залатых затрымалі ў траўні 2022-га, потым яго пакаралі 4 гадамі калоніі за "распальванне варожасці" і яшчэ па некалькіх артыкулах. Ён выйшаў на волю 23 кастрычніка 2025-га і праз кароткі час з'яднаўся з сям'ёю ў Варшаве.

  11. Пра турму, вызваленні і “легітымізацыю рэжыму” — стрым з Марыяй Калеснікавай Пра неабходнасць рабіць усё магчымае, дамаўляцца ці нават гандлявацца з рэжымам — але выцягваць з-за кратаў палітвязняў былая палітзняволеная Марыя Калеснікава казала з першых дзён свайго вызвалення. І нават на фоне перамоўнага трэка ЗША — Беларусь, па якім палітвязні вызваляліся (хай сабе і з дэпартацыяй з краіны, і без дакументаў), заклікі Калеснікавай шмат для каго гучалі непрымальна. Але потым быў “польскі трэк” і вызваленне Пачобута. А цяпер з’явіўся “Ліст палітзняволеных”. І стаўленне да слоў Калеснікавай пачало мяняцца. Хоць адказу на пытанне пра спыненне рэпрэсій дагэтуль няма. Што было самым страшным у зняволенні і што стала непрыемным адкрыццём пасля вызвалення? Ці сапраўды існуе меркаванне, што “галоўнае — вызваліць краіну, а людзі могуць пасядзець”, і ад каго яна гэтыя тэзісы чула? Як схіліць краіны ЕС больш актыўна “ўпісвацца” за беларускіх палітвязняў і ці прывядзе гэта да спынення рэпрэсій у краіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і размаўляем з лідаркай пратэстаў 2020 года, былой палітзняволенай Марыяй Калеснікавай: https://www.youtube.com/watch?v=dErBjg41MSI

  12. За дзевяць дзён да 55-годдзя сыйшоў на пенсію намміністра ўнутраных справаў Дзмітрый Карзюк. У 2020-м ён кіраваў ДАІ Беларусі. А пасля таго, як пратэсты былі заціснутыя, пайшоў на падвышэнне. Карзюк звольнены з МУС па ўзросце — з правам нашэння формы і знакаў адрознення. У былога галоўнага ДАІшніка краіны ёсць цікавае хобі — матацыклы. На гэтай глебе ён сыйшоўся са старэйшым сынам Аляксандра Лукашэнкі Віктарам.

  13. Санкцыі скончацца, а рэпрэсіі застануцца? Якія довады ў тых, хто не падпісаў адкрыты ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў? Стрым з актывістам Кімам Самусенкам У часткі былых палітвязняў змест ліста выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю. Рэзка супраць выказаўся Мікалай Статкевіч. Хаця і галасоў падтрымкі ў ініцыятывы хапае. А непрыняцце, паводле крытыкаў ліста, выклікаюць метады, пры дапамозе якіх аўтары звароту заклікаюць змагацца за вызваленне людзей. Чаму тэкст зварота раскалоў былых палітвязняў? Чаму саму назву ліста ён лічыць маніпулятыўнай? Ці сапраўды існуе меркаванне, што "галоўнае — вызваліць краіну, а людзі могуць пасядзець"? Ці ўсе, калі выходзілі на вуліцы ў 2020-м, падпісваліся на тое, каб быць героямі да канца? Абмяркоўваем з сябрам Рады грамадскага руху "Дзея", былым палітвязнем Кімам Самусенкам: https://www.youtube.com/watch?v=1ys7hXYyPBU

  14. Пра “падваенне” БХД, ваяўнічасць царквы і хрысціянскае прабачэнне рэжыму. Стрым з тэалагіняй Наталляй Васілевіч Беларусы — маларэлігійныя людзі? Але як тады патлумачыць, што ў нас цяпер ёсць ажно дзве палітычныя структуры, якія называюць сябе Беларускімі хрысціянскімі дэмакратыямі? Дзейнасць адной з іх аднавіў Павел Севярынец — і сам жа яе ўзначаліў. Другую (ці ўсё ж першую?) крыху раней стварыў яго былы паплечнік па БХД Віталь Рымашэўскі. Што не так з падваеннем хрысціянскіх дэмакратый як палітычных структур? Як глыбока Рассупрацоўніцтва пусціла свае карані ў структуры Беларускай праваслаўнай царквы і чым гэта пагражае? Чаму нават пытанне вызвалення палітвязняў падзяліла беларускае грамадства (і саміх былых палітвязняў)? Размаўляем пра гэта з эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч: https://www.youtube.com/watch?v=9YDNQ9DhYxw

  15. Беларуску асудзілі ў Дагестане за відэа з лагатыпам інстаграма. Маці дваіх дзяцей абвінавацілі ў "дэманстрацыі сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый". У Дагестане гэта звычайная практыка — такія суды масава праходзяць яшчэ з вясны. Інстаграм належыць карпарацыі Meta, дзейнасць якой у Расіі прызналі "экстрэмісцкай". Адпаведна, па-за законам апынуўся і лагатып. Беларуска ў судзе прызнала віну, і ёй прысудзілі мінімальны штраф — 1000 расійскіх рублёў (каля 12 долараў). Суд хацеў канфіскаваць "сродак правапарушэння" — тэлефон. Аднак дзяўчына заявіла, што згубіла яго.

  16. "Перамовы з тэрарыстамі": ці дапамогуць яны спыніць вайну і рэпрэсіі? Стрым з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай Прэзідэнт Фінляндыі і прэм’ер-міністр Нарвегіі хацелі пагаварыць з Пуціным пра мір ва Украіне — а ў адказ пачулі лекцыю пра ўсходніх славянаў. А група былых беларускіх палітзняволеных заклікала еўрапейскіх палітыкаў актыўней удзельнічаць у вызваленні людзей. Лукашэнка, напэўна, таксама знойдзе, што ім расказаць... На што спадзяюцца Стуб і Сцёрэ, тэлефануючы Пуціну? Хто з еўрапейскіх лідараў патэлефануе Лукашэнку, і калі? Як глыбока Беларусь правалілася ў Саюзную дзяржаву і якія пытанні Мінск вырашае, не аглядаючыся на Маскву? Як так атрымалася, што ліст пра вызваленне палітвязняў выкарыстоўваюць для барацьбы супраць Офіса Ціханоўскай? Пра гэта і шмат што іншае распытваем кандыдатку гістарычных навук Розу Турарбекаву: https://www.youtube.com/watch?v=p2qjMdmzvco

  17. edited

    Знойдзены беларус, які згубіўся па дарозе на канцэрт Макса Каржа ў Франкфурт-на-Майне. Дзе 22-гадовы Данііл Санін правёў тры тыдні з дня свайго знікнення — пакуль невядома. Санін перастаў выходзіць на сувязь 9-га кастрычніка. А сёння раніцай яго сястра апублікавала ў сацсетках паведамленне пра тое, што хлопца знайшлі: — Літаральна 10 хвілінаў таму афіцыйныя органы апавясцілі, што Данііл быў знойдзены жывым і здаровым у 50 км на поўдзень ад Вены (у горадзе Айзенштадт).

  18. edited

    У Іспаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі. Ужо вядома пра 46 загінулых. Рух на лініі паміж Мадрыдам і Андалусіяй прыпынены. Паводле папярэдніх даных Міністэрства транспарту Іспаніі, цягнік Renfe урэзаўся ў заднюю частку цягніка Iryo. Два вагоны апошняга сышлі з рэек. Прычынай аварыі магла стаць памылка аператара. Пасажыр, які ехаў у адным з задніх вагонаў першага цягніка, расказаў журналістам, што адчуў "моцны ўдар" прыкладна праз 40 хвілін пасля пачатку паездкі. Гэта трэцяя буйная чыгуначная катастрофа ў Іспаніі за 2026 год.

  19. edited

    Гульня, распрацаваная беларусамі, стала найлепшай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Кіберпанк-экшэн REPLACED ад студыі Sad Cat Studios перамог на прэміі CEE Game Awards. Гульню прызналі лепшай у рэгіёне, а таксама адзначылі за дызайн і сюжэт, піша @devby. Студыю заснавалі ў Мінску ў 2018 годзе. Цяпер яна базуецца на Кіпры. REPLACED, якую распрацоўвалі ўсе гэтыя восем гадоў, — яе дэбютная гульня. Яшчэ да выхаду яна стала хітом — яе чакалі больш за 1 млн карыстальнікаў Steam. Дарэчы, у REPLACED ёсць беларуская мова.

  20. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі): 14:00 — экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава 15:00 — тэалагіня Наталля Васілевіч 16:00 — сябра Рады грамадскага руху "Дзея", былы палітвязень Кім Самусенка 17:00 — лідарка пратэстаў 2020 года, былая палітзняволеная Марыя Калеснікава Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  21. Older posts