Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    "Гэта таксічныя адкіды". Расійская сетка кніжных крамаў патраціла $1,2 млн на знішчэнне забароненай літаратуры. Кнігі здымалі з палічак і "ўтылізавалі" ў прамысловым шрэдары. Усё гэта здымалі на камеру. "Мы не можам проста выкінуць гэтыя кнігі на сметнік. Гэта таксічныя адкіды. Іх трэба ўтылізаваць, і гэта таксама за наш кошт", — расказаў кіраўнік сеткі "Чытай-город — Буквоед" Аляксандр Брычкін. Яшчэ сотні тысяч долараў сетка выдаткавала на маркіроўку выданняў, у якіх згадваюцца наркотыкі. Ужо прамаркіравана каля дзвюх мільёнаў кніжак.

  2. Ва Украіне незвалі тры беларускія прадпрыемствы, якія працуюць над расійскім аналагам Starlink. І падкрэслілі, што "Рассвет" перш за ўсё з'яўляецца ваеннай сістэмай сувязі. Гучыць як пагроза: https://euroradio.fm/u-gur-ukrainy-nazvali-pradpryemstvy-rb-yakiya-pracuyuc-nad-rasiyskim-analagam-starlink Спасылка, якая працуе без VPN

  3. edited

    Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных справаў падрыхтаваць амністыю. Акцэнт будзе зроблены на жанчын. "Гэта шанс на выпраўленне памылак і іх загладжванне добрасумленнай працай, вяртанне да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве, захаванне сем'яў", — піша яго прэс-служба. Ці закране амністыя палітвязняў — пакуль невядома. Паводле праваабарончага цэнтра "Вясна", у Беларусі сёння 110 палітвязынак.

  4. edited

    Ціханоўская пра ліст былых палітвязняў: я і сама б яго падпісала. "Не трэба спрачацца, хто больш хоча вызвалення людзей. Нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць, — кажа лідарка дэмсілаў. — Тыя дылемы, якія закідваюцца, — ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі — фальшывыя. Адно без другога не працуе. Без ціску рэжым не будзе весці сур’ёзны дыялог. Без санкцый не было б цяперашніх вызваленняў, і не будзе наступных". Яна дадае, што прадстаўнікі Еўрасаюза заўжды кажуць пра вызваленне палітвязняў, калі наведваюць Мінск. Але прадстаўнікі Лукашэнкі адмахваюцца ад гэтай размовы: маўляў, "палітвязняў няма, яны злачынцы, давайце пагаворым лепш пра бізнэс і іншыя рэчы".

  5. "Праслаўленне смерці і адыход ад хрысціянскай традыцыі". Кобрынскія чыноўнікі "рэкамендуюць устрымацца" ад святкавання Хэлоўіна. У афіцыйным лісце сказана, што адзначаць Хэлоўін значыць жартаваць з "цёмнымі сіламі". Трапілі пад забарону нават гарбузы і павуцінне, якімі ў канцы кастрычніка шмат хто дэкаруе кавярні. Забараняць Хэлоўін у Брэсцкай вобласці пачалі два гады таму. Тады рэстаранам нават пагражалі закрыццём за тэматычныя вечарынкі — давялося ўсё адмяніць.

  6. "Норм для аднаго інтраверта". У Мінску прадаецца дом, перароблены з марскога кантэйнера. Да яго падведзеныя камунікацыі, сцены пракладзеныя ўцяпляльнікам высокай шчыльнасці, а ў вокнах стаяць энергазберагальныя шклопакеты. Кошт пытання — 57 тысяч рублёў ($19 тысяч). Змаглі б жыць у такім?

  7. Лукашэнка спяшаецца на дапамогу “ленінградцам”. Першая рэакцыя Захаду на ліст палітвязняў. Чаму бацькі цяжкахворых дзетак пастаянна збіраюць грошы на лячэнне, хаця існуе рэзервовы фонд “Першага”? Гэта праграма “Сэнсы дня”. За 7 хвілін мы з экспертамі расказваем вам пра важныя сэнсы і падзеі апошніх 24 гадзінаў: https://youtu.be/DY2k1EpAGtc

  8. edited

    Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 27 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 00:58 Чым Лукашэнка сабраўся забяспечваць жыхароў Піцера? 07:59 Навіны спорту 10:47 Ці зоймуцца еўрапейскія лідары вызваленнем беларускіх палітвязняў 26:38 Навіны шоў-бізу 30:14 Ці пагадзіцца ЕС набываць у Расіі газ у даваенных аб’ёмах? "Сэнсы дня": галоўныя падзеі аўторка ўсяго за 7 хвілінаў: https://youtu.be/DY2k1EpAGtc

  9. Былыя палітвязні папрасілі Еўрасаюз быць больш актыўным дзеля вызвалення людзей у Беларусі, але рэальных перадумоваў для гэтага няма. Дык а што можа падштурхнуць еўрапейскіх палітыкаў? Разважае палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман. Цалкам сённяшні стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=9U3VeV4TvIo

  10. Што, калі вайна скончыцца, а палітзняволеныя ў Беларусі застануцца? Гэтым пытаннем задалася экспертка ў палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова. Вось яе меркаванне: https://euroradio.fm/anastasiya-kascyugova-shto-kali-vayna-skonchycca-palitvyazni-zastanucca Спасылка, якая працуе без VPN

  11. Муж-вайсковец можа загадзя папярэдзіць, што ляцяць расійскія ракеты. Раней, чым тэлеграм-каналы. Беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук расказвае, як жыве з малым дзіцём у Кіеве, які расіяне штоноч абстрэльваюць балістыкай і дронамі. Цалкам стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=7V9T-I1u75c

  12. edited

    Стуб і Сцёрэ перадалі Пуціну, што Зяленскі хоча правесці з ім прамыя перамовы. Той ізноў прапанаваў прэзідэнту Украіны ехаць у Маскву. Маўляў, там для яго будуць створаныя ўсе неабходныя ўмовы — і ў тым ліку будзе гарантаваная бяспека. Пра гэтую частку тэлефоннай размовы прэзідэнта Фінляндыі і прэм'ер-міністра Нарвегіі з Пуцінцм расказаў яго памочнік па знешнепалітычных пытаннях Юрый Ушакоў. Таксама Пуцін чарговы раз запатрабаваў перадаць пад кантроль Расіі ўвесь Данбас. Нават тыя тэрыторыі, якія расіяне не змаглі захапіць.

  13. Падчас Пакроўскага фестывалю ў Мінску працаваў стэнд "Дапамога Данбасу". Сам фэст праходзіў у праваслаўным духоўна-асветніцкім цэнтры "Каўчэг" пры Свята-Елісавецінскім манастыры. Акцыю падтрымаў Мінгарвыканкам і блаславіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Афіцыйнай тэмай фестывалю была заяўленая евангельская гісторыя Марфы і Марыі, сясцёр праведнага Лазара. У раскладзе былі антыстрэсавая праграма сучаснай мамы, занятак для старшакласніц "Чароўнасць жаноцкасці", гутарка "Сіндром ідэальнай мамы" ды іншае. А побач працавала працавала Z-выстава і збор сродкаў "Дапамога Данбасу" з "напісаннем лістоў рускім салдатам".

  14. Працоўным мігрантам з Таджыкістана ў Гродзенскай вобласці прапануюць да 1200 долараў за месяц. Але беларускія рабочыя такіх заробкаў у вочы не бачылі — гэта ўзровеь "губернатара" ці яго намесніка! Чаму так, што адбываецца? Тлумачыць эканамічная аглядальніца Вольга Лойка. Цалкам свежы стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=RWLIkkqsU-E

  15. Выйшла камп'ютарная гульня пра жыццё ў Беларусі пад рэпрэсіямі. Яна называецца "1 з 100 000" — гэта адсылка да людзей, якія прайшлі праз палітычна матываваны пераслед з 2020 года. У гульні можна пражыць лёс беларуса ад нараджэння да сутыкнення з рэпрэсіўнай сістэмай. А потым — квест з допытамі, калоніяй і эміграцыяй. Бяспеку не гарантуе нават пасіўнасць. "Можна ўсё жыццё маўчаць і "не лезці ў палітыку", а потым атрымаць артыкул за выпадковую падпіску ці данос калегі. Можна падпісваць усё, што скажуць, і стаць "сваім", але цана таксама будзе: сям’я, сябры, здароўе", — пішуць стваральнікі гульні — праваабарончая ініцыятыва Dissidentby. Адно "пражыванне жыцця" займае 20–40 хвілінаў.

  16. Віктар Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ глядзець справу свайго рэпрэсаванага дзеда. Гэта было ў часы, калі палітык і былы палітвязень ачольваў "Белгазпрамбанк". Банкір хацеў даведацца, хто напісаў данос, па якім рэпрэсавалі ягонага продка. Аднак супрацоўнік КДБ "не даў прачытаць нічога асаблівага": https://euroradio.fm/babaryka-raskazau-yak-khadziu-u-kdb-glyadzec-spravu-svaygo-represavanaga-dzeda Спасылка, якая працуе без VPN

  17. edited

    Прэм'ер-міністр Нарвегіі і прэзідэнт Фінляндыі пазванілі Пуціну. Яны заклікалі яго да спынення вайны ва Украіне і аднаўлення перамоваў. Размова была ўзгодненая з Кіевам, а адразу пасля яе Ёнас Гар Сцёрэ і Аляксандр Стуб сазваніліся з Уладзімірам Зяленскім. Гэта быў першы прамы кантакт Пуціна з еўрапейскімі лідарамі з 2025 года, калі яму тэлефанаваў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Размову ініцыявалі лідары Нарвегіі і Фінляндыі. Яна стала працягам сустрэчы з Зяленскім, якая адбылася ў Осла 20-га кастрычніка. Стуб і Сцёрэ падкрэслілі, што ўдзельнічалі ў дыялогу як прадстаўнікі сваіх краін, а не Еўрасаюза ўвогуле. Яны сказалі Пуціну, што працягнуць падтрымліваць Украіну. "Абмеркаванне было прамым і па сутнасці. Мы суседзі Расіі. Тое, як скончыцца вайна, паўплывае на бяспеку Фінляндыі і Нарвегіі, а ў шырэйшым сэнсе — усяго Еўрасаюза. Для спынення вайны неабходныя прамыя перамовы", — сказаў пасля размовы Стуб. Прэс-служба Крамля ў адказ заявіла, што "справядлівы і трывалы мір ва Украіне магчымы толькі пры ўмове, калі будуць улічаныя інтарэсы Расіі".

  18. Опера, джаз і “Красная зелень”: Марго Ляўчук выпраўляецца ў тур па Еўропе. Стрым з беларускай опернай спявачкай, якая жыве ва Украіне. Днямі Марго Ляўчук анансавала вялікі канцэртны тур на лістапад і снежань 2026 года. У праграме класіка, джаз, сатырычнае шоу і калядныя выступы. Не ўсё адразу, а па чарзе. Але выглядае такі падыход вельмі незвычайна. Да чаго можна прывыкнуць, а да чаго немагчыма, жывучы ў краіне, у якой ідзе вайна? Ці рэальна сумясціць у адным туры некалькі такіх розных жанраў? Ці дапамагае творчасць справіцца з сённяшнімі выклікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае спявачка Маргарыта Ляўчук: https://www.youtube.com/watch?v=7V9T-I1u75c

  19. У Беларусі будуць тэставаць расійскі аналаг Starlink. Камерцыйны запуск сістэмы "Рассвет" прызначаны на 2027 год. У Мінсувязі Беларусі спадзяюцца, што яна прынясе хуткі інтэрнэт у глухія куточкі Палесся, запаведнікі і аддаленыя аграсядзібы: https://euroradio.fm/u-belarusi-buduc-testavac-rasiyski-analag-starlink Спасылка, якая працуе без VPN

  20. “Стаміліся чакаць”. Ад студэнцкага пад'ёму ў Сербіі да апатыі ў Балгарыі — стрым з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам Аляксандр Вучыч на выбарах у Сербіі прайграў, але прадстаўнік “Студэнцкага спіса” Ёва Бакіч адразу заявіў, што Сербія “не далучыцца да еўрапейскіх санкцый і не адмовіцца ад расійскага газу”. Такім чынам спіс прыхільнікаў "памяркоўнага стаўлення" да супрацы з Расіяй пасля змены ўлады ў Сербіі не паменеў. А значыць, спадзевы схіліць пэўную частку заходніх палітыкаў да гандлю з Лукашэнкам па-ранейшаму існуюць. Тым больш, калі гэты гандаль можна апраўдаць гуманітарнымі мэтамі — вызваленнем палітвязняў. Што для еўрапейскай знешняй палітыкі азначае пазіцыя новага кіраўніцтва Сербіі адносна Расіі? Ці пачуе Еўропа зварот аўтараў “Ліста палітвязняў” і ці чакаць змены палітыкі адносна Мінска бліжэйшым часам? Як прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Балгарыі і ці чакаць там прарасійскі рэванш? Абмяркоўваем у стрыме з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://www.youtube.com/watch?v=9U3VeV4TvIo

  21. Older posts