Пра “падваенне” БХД, ваяўнічасць царквы і хрысціянскае прабачэнне рэжыму. Стрым з тэалагіняй Наталляй Васілевіч Беларусы — маларэлігійныя людзі? Але як тады патлумачыць, што ў нас цяпер ёсць ажно дзве палітычныя структуры, якія называюць сябе Беларускімі хрысціянскімі дэмакратыямі? Дзейнасць адной з іх аднавіў Павел Севярынец — і сам жа яе ўзначаліў. Другую (ці ўсё ж першую?) крыху раней стварыў яго былы паплечнік па БХД Віталь Рымашэўскі. Што не так з падваеннем хрысціянскіх дэмакратый як палітычных структур? Як глыбока Рассупрацоўніцтва пусціла свае карані ў структуры Беларускай праваслаўнай царквы і чым гэта пагражае? Чаму нават пытанне вызвалення палітвязняў падзяліла беларускае грамадства (і саміх былых палітвязняў)? Размаўляем пра гэта з эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч: https://www.youtube.com/watch?v=9YDNQ9DhYxw