За дзевяць дзён да 55-годдзя сыйшоў на пенсію намміністра ўнутраных справаў Дзмітрый Карзюк. У 2020-м ён кіраваў ДАІ Беларусі. А пасля таго, як пратэсты былі заціснутыя, пайшоў на падвышэнне. Карзюк звольнены з МУС па ўзросце — з правам нашэння формы і знакаў адрознення. У былога галоўнага ДАІшніка краіны ёсць цікавае хобі — матацыклы. На гэтай глебе ён сыйшоўся са старэйшым сынам Аляксандра Лукашэнкі Віктарам.