"Перамовы з тэрарыстамі": ці дапамогуць яны спыніць вайну і рэпрэсіі? Стрым з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай Прэзідэнт Фінляндыі і прэм’ер-міністр Нарвегіі хацелі пагаварыць з Пуціным пра мір ва Украіне — а ў адказ пачулі лекцыю пра ўсходніх славянаў. А група былых беларускіх палітзняволеных заклікала еўрапейскіх палітыкаў актыўней удзельнічаць у вызваленні людзей. Лукашэнка, напэўна, таксама знойдзе, што ім расказаць... На што спадзяюцца Стуб і Сцёрэ, тэлефануючы Пуціну? Хто з еўрапейскіх лідараў патэлефануе Лукашэнку, і калі? Як глыбока Беларусь правалілася ў Саюзную дзяржаву і якія пытанні Мінск вырашае, не аглядаючыся на Маскву? Як так атрымалася, што ліст пра вызваленне палітвязняў выкарыстоўваюць для барацьбы супраць Офіса Ціханоўскай? Пра гэта і шмат што іншае распытваем кандыдатку гістарычных навук Розу Турарбекаву: https://www.youtube.com/watch?v=p2qjMdmzvco