Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Пра турму, вызваленні і “легітымізацыю рэжыму” — стрым з Марыяй Калеснікавай Пра неабходнасць рабіць усё магчымае, дамаўляцца ці нават гандлявацца з рэжымам — але выцягваць з-за кратаў палітвязняў былая палітзняволеная Марыя Калеснікава казала з першых дзён свайго вызвалення. І нават на фоне перамоўнага трэка ЗША — Беларусь, па якім палітвязні вызваляліся (хай сабе і з дэпартацыяй з краіны, і без дакументаў), заклікі Калеснікавай шмат для каго гучалі непрымальна. Але потым быў “польскі трэк” і вызваленне Пачобута. А цяпер з’явіўся “Ліст палітзняволеных”. І стаўленне да слоў Калеснікавай пачало мяняцца. Хоць адказу на пытанне пра спыненне рэпрэсій дагэтуль няма. Што было самым страшным у зняволенні і што стала непрыемным адкрыццём пасля вызвалення? Ці сапраўды існуе меркаванне, што “галоўнае — вызваліць краіну, а людзі могуць пасядзець”, і ад каго яна гэтыя тэзісы чула? Як схіліць краіны ЕС больш актыўна “ўпісвацца” за беларускіх палітвязняў і ці прывядзе гэта да спынення рэпрэсій у краіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і размаўляем з лідаркай пратэстаў 2020 года, былой палітзняволенай Марыяй Калеснікавай: https://www.youtube.com/watch?v=dErBjg41MSI

Views over time

05001K1.5K28 Oct 14:0211 Nov 21:341.3K28 Oct 14:02: 0 views11 Nov 21:34: 1,290 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Oct 2026, 14:020
11 Nov 2026, 21:341.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.