Грамадзяніна Чэхіі, які вярнуўся да маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў. У 52-гадовага Віталя Дзямідчыка знайшлі "экстрэмісцкія" данаты. У Дзямідчыка ёсць і беларускае грамадзянства. Ён пераехаў у Чэхію яшчэ ў 2006 годзе, а ўлетку 2026-га прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. 30-га чэрвеня яго затрымалі, пра гэта расказала прадстаўніца Офіса Ціханоўскай у Празе Крысціна Шыянок. Праваабаронцы прызналі Віталя Дзямідчыка палітвязнем.