Гульня, распрацаваная беларусамі, стала найлепшай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Кіберпанк-экшэн REPLACED ад студыі Sad Cat Studios перамог на прэміі CEE Game Awards. Гульню прызналі лепшай у рэгіёне, а таксама адзначылі за дызайн і сюжэт, піша @devby. Студыю заснавалі ў Мінску ў 2018 годзе. Цяпер яна базуецца на Кіпры. REPLACED, якую распрацоўвалі ўсе гэтыя восем гадоў, — яе дэбютная гульня. Яшчэ да выхаду яна стала хітом — яе чакалі больш за 1 млн карыстальнікаў Steam. Дарэчы, у REPLACED ёсць беларуская мова.