У медыяменеджара, экс-палітвязня Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі. Яму патрэбная дапамога — BYSOL адкрыў збор. "Прызнаюся, прасіць пра дапамогу вельмі цяжка, — расказвае Канстанцін. — Я звычайна самастойна клапачуся пра сваіх блізкіх. Мая сям’я ўжо перажыла гады разлукі, страх і нявызначанасць. Цяпер, калі мы нарэшце зноў разам, я больш за ўсё хачу, каб хвароба не пазбавіла нас яшчэ і даху над галавой". Залатых затрымалі ў траўні 2022-га, потым яго пакаралі 4 гадамі калоніі за "распальванне варожасці" і яшчэ па некалькіх артыкулах. Ён выйшаў на волю 23 кастрычніка 2025-га і праз кароткі час з'яднаўся з сям'ёю ў Варшаве.