Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 17.4%1.5K avg views
Posting 22.7/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 17.9 👍 ❤ 🤬
  1. Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 12 лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:06 Якое месца Беларусі ў новай сусветнай сістэме Трампа? 11:22 Навіны спорту 14:22 6 год пасля смерці Рамана Бандарэнкі: падпалкоўніку КДБ, які "зліў" размовы пра яго гібель дадалі яшчэ год за кратамі 23:56 Навіны шоу-бізу 28:00 У Мінск прыязджаў пастар, які апраўдваў Гітлера 🔴 "Сэнсы дня". Найбольш цікавае і важнае за чацвер — усяго за 7 хвілін

  2. GTA VI яшчэ не выйшла, але ў Паўднёвай Карэі яе ледзь не забаранілі. Але гульню ўсё ж дазволілі прадаваць — з паметкай 18+. Чыноўнікаў краіны засмуціла тое, што ў GTA VI неаднаразова можна ўбачыць мужчынскія геніталіі. Наконт аголеных жанчын ніякіх заклапочанасцяў не гучала. Цалкам верагодна, што выхад GTA VI, які прызначаны на 19 лістапада, стане адной з галоўных падзей ва ўсім свеце. За апошні тыдзень гульню гуглілі амаль у два разы часцей, чым Дональда Трампа.

  3. edited

    Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэм'ерам і міністаркай замежных спраў Грузіі праблемы беларусаў. Лідарка дэмсіл узняла праблем з легалізацыяй, дакументамі і атрыманнем дазволу на жыхарства. Сустрэча з грузінскім прэм'ерам Іракліем Кабахідзэ і кіраўніцай МЗС Макай Бачарышвілі адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне. Падчас слуханняў КР у лютым Ціханоўская прызналася: "Грузія — гэта наш боль на міжнароднай арэне. Вельмі складаная сітуацыя". Урад гэтай краіны не ішоў на кантакт у справах легалізацыі ці тым больш атрымання прытулку ці рашэння праблем пратэрмінаваных пашпартоў беларусаў. Падчас мерапрыемства Ціханоўская таксама пагутарыла з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, прэм'ер-міністрамі Польшчы, Венгрыі, Славеніі, Ірландыі, Балгарыі ды з шэрагам іншых еўрапейскіх топ-палітыкаў.

  4. Вартавы публічна адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсэта і ягоных дарадцаў за смех каля магілы невядомага салдата. А міністр яго ўзнагародзіў медалём за прынцыповасць у выкананні стандартаў. Рубрыка: "Ніколі (пакуль што) ў Беларусі".

  5. Анджэй Пачобут паразважаў пра ўзровень сімпатый беларусаў да Расіі і Украіны. І выклікаў абурэнне ў твітары. "Хакеры, якія ўзламалі базу Расстата, паказалі, што ў выніку вайны ва Украіне на баку РФ загінула больш за 1600 беларусаў. Не ўсе яны вайскоўцы. Паводле афіцыйных даных, на баку Украіны загінула каля 90 беларусаў. Гэта прыблізна паказвае ўзровень спачуванняў Беларусі (ці беларусаў, сам аўтар выкарыстаў скарачэнне BY) да Расіі і да Украіны", — напісаў Пачобут. Яму нагадалі пра тое, што ў даных Расстата — найперш пра грамадзян РФ, якія нарадзіліся ў Беларусі, ці пра тых беларусаў, што доўга жылі там і мелі расійскую рэгістрацыю. Яшчэ нехта з сарказмам запытаў: што ж за хакеры апублікавалі даныя — бо Пачобут не згадаў беларускіх "Кіберпартызанаў". Ну і, вядома, шмат хто звярнуў увагу на цалкам недарэчнае параўнанне.

  6. Першы снег пайшоў у Мінску. Калі вы яшчэ не перайшлі на "зімовую гуму" — цяпер самы час.

  7. 👀 Беларусы Вільні, абвестка для вас. А 19-й па адрасе Bokšto g. 4 пройдзе прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічка "Нябачныя. Гісторыі жонак палітвязняў". Удзельнічаць будуць былыя палітвязні Уладзь Лабковіч і Мікола Дзядок, а мадэраваць сустрэчу — журналістка Настасся Занько. Калі вы не ў Вільні, але хочаце кнігу — яе можна набыць у выдаўцоў з Gutenberg Publisher. Вольга Вялічка — псіхалагіня і актывістка з Гродна. Яна была дырэктаркай арганізацыі "Гродзенскі дзіцячы хоспіс". Таксама Вялічка з'яўляецца аўтаркай кнігі пра дзяцей палітвязняў. Першапачаткова прэзентацыя планавалася ў прасторы "Кропка", але пад ціскам фем-актывістак яе стваральнік Зміцер Фурманаў быў вымушаны адмяніць івэнт. Частку фем-супольнасці незадаволіў удзел Дзядка, якога яго былая дзяўчына Яна абвінавачвае і аб'юзе. Сам Дзядок прызнае факт адносін з Янай, але сваёй віны ў нічым не бачыць. А пасля адмовы "Кропкі" ад прэзентацыі ён зрабіў асабісты кэнсэлінг і вырашыў не прадаваць там свае кнігі.

  8. Джэнсэн Хуанг падаў у адстаўку з пасады кіраўніка NVIDIA. Усё праз свой пазашлюбны раман з кітайскай шпіёнкай. Хуанг запэўніваў, што не ведаў пра падазрэнні амерыканскіх уладаў адносна сваёй каханай. Але гэта не дапамагло супакоіць інвестараў і партнёраў. Усяго за тыдзень NVIDIA страціла каля 600 млрд долараў сваёй капіталізацыі. Гэта як 37 гадавых бюджэтаў Беларусі. Але выглядае так, што і адстаўка Хуанга не спыняе паніку на рынку: на прэмаркеце ў чацвер акцыі NVIDIA падаюць ажно на 10%. Хуанг заснаваў NVIDIA 33 гады таму. За гэты час кампанія пераўтварылася з невялікага стартапу ў адну з буйнейшых карпарацый свету. Шмат у чым яе поспеху дапамагло развіццё ШІ — гігантам кшталту OpenAI, Anthropic і Google патрэбныя вельмі магутныя графічныя працэсары, на якіх спецыялізуецца як раз NVIDIA. Сёння доля кампаніі на рынку графічных працэсараў і апаратных паскаральнікаў для патрэбаў ШІ перавышае 90%.

  9. "Лёсы Беларусі і Украіны непарыўна звязаныя". Святлана Ціханоўская пачала свой удзел у самым буйным палітычным саміце Еўропы з сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім. — Ад выніку гэтай вайны залежыць і будучыня нашай краіны. Мір павінен быць на ўмовах Украіны, з надзейнымі гарантыямі бяспекі, якія не дазволяць Расіі напасці зноў, — заявіла Ціханоўская. — Беларускае пытанне павінна стаць часткай перамоваў пра трывалы мір. Нельга дапусціць, каб Беларусь засталася пад кантролем Расіі або стала суцяшальным прызам для Пуціна. Неабходна вывесці расійскія войскі з Беларусі і аднавіць сапраўдную незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Без гэтага не будзе трывалай бяспекі ні для Украіны, ні для ўсяго рэгіёна. Мы абмеркавалі ролю рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі і важнасць недапушчэння ўцягвання беларускай арміі ў вайну. Рэжым Лукашэнкі нясе поўную адказнасць за свае злачынствы і падтрымку расійскай агрэсіі. Таму міжнародны ціск на рэжым, у тым ліку санкцыйны, павінен працягвацца.

  10. Як вызваляць палітвязняў? Ці можна цяпер казаць пра нейкае змяншэнне ўзроўню рэпрэсій? Пра гэта і не толькі — у гутарцы з сяброўкай Кааліцыі за вызваленне палітвязняў, эксперткай у палітычнай камунікацыі Настассяй Касцюговай: https://www.youtube.com/watch?v=RQhq5MtLv0g

  11. Ці сапраўды больш не варта чакаць Коўла ў Мінску? Эфір з амерыканістам. Ці сапраўды знешняя палітыка ЗША сёння моцна залежыць ад палітыкі ўнутранай? Калі стане зразумела, ці “замарожаны” перамоўны трэк Вашынгтона з Мінскам? Ці пагодзіцца Еўропа перахапіць у ЗША сцяг “гуманітарных перамоў” з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў @euroradio адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі: https://www.youtube.com/live/HrY6IY8L7MA?si=v7vwrBHOogo79CC8

  12. Ці не заўчасна рыхтаваць чыноўнікаў для "Новай Беларусі"? Абмяркуем у эфіры! Ці апраўдала сябе ідэя “Кадравага рэзерву” і ці карыстаюцца курсы папулярнасцю? Чаму да структур дэмсіл сёння ў беларусаў мала даверу і ці не час іх рэарганізаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, каардынатар праграмы “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі” Юрась Губарэвіч: https://www.youtube.com/live/PPTRUKQfgpU?si=ZE6NyUmu1qZaSjcU

  13. Скандальны блогер Дзмітрый Скіндзераў, якога Літва хоча выслаць як пагрозу нацбяспецы, сабраў прэс-канферэнцыю ў Сейме. Падчас яе блогер пашырыў фэйк пра гадзіннік Дзяніса Кучынскага, які нібыта каштуе 430 тысяч долараў. Гэта было часткай спецыяльна змантаванага роліка пра "праўдарубства" Скіндзерава. Ён лічыць, што літоўскія спецслужбы лічаць яго пагрозай праз тое, што Скіндзераў "задаваў нязручныя пытанні" пра Офіс Святланай Ціханоўскай і донарскія грошы. Але Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы назваў яго пагрозай бяспецы з такой аргументацыяй. Спецслужбы сцвярджаюць, што Скіндзераў падтрымліваў кантакты з беларускімі сілавікамі і КДБ, а таксама збіраў інфармацыю для ГУБАЗіК. На прэс-канферэнцыю падтрымаць Скіндзерэва прыйшлі кіраўнічка "Нашага дому" і таксама пагроза нацбяспецы Літвы Вольга Карач і блогер Дзмітрый Казлоў ("Шэры кот"), а таксама ютубер Сяргей Пятрухін. Медыя было толькі адно — расійская Sota, за якой стаіць алігарх Леанід Неўзлін. Sota паслядоўна палівае брудам як саму Святлану Ціханоўскую і яе офіс, так і беларускія незалежныя медыя.

  14. Пра візіт святара-прыхільніка Гітлера ў Мінск і спрэчкі пра турму і вызваленне. Эфір з тэалагіняй. Чаму рэжым працягвае ліквідаваць рэлігійныя супольнасці нават пры іх лаяльным стаўленні да яго? Як успрымаецца візіт у Мінск нямецкага пратэстанцкага святара Готфрыда Шпіта? Чаму пытанне пошуку шляхоў вызвалення палітвязняў не аб’яднала, а яшчэ больш пасварыла беларускае грамадства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч: https://www.youtube.com/live/XrrCEGOn4BU?si=qYlpM-piWu8FVLP_

  15. "Я думаю, маё хадайніцтва зусім ні пры чым". Былы палітзняволены адвакат Данілевіч расказаў, хто дапамог яму выйсці на волю. "У КДБ мне прапаноўвалі здзелку, супрацоўніцтва, абяцалі свабоду або максімальны тэрмін у выпадку адмовы. Я адмовіўся. Яны сваё слова стрымалі, я атрымаў максімальныя тэрміны па абодвух артыкулах, нягледзячы на тое, што быў "пасобнікам" па адным з артыкулаў. Характэрна, што мяне арыштавалі па той жа справе, у якую мяне не дапусцілі ў якасці абаронцы некалькі месяцаў таму". Чытайце тут: https://euroradio.fm/byly-palitznyavoleny-advakat-danilevich-raskazau-khto-dapamog-yamu-vyysci-na-volyu Спасылка, якая працуе без VPN https://storage.googleapis.com/euroradio/read.html?page=/byly-palitznyavoleny-advakat-danilevich-raskazau-khto-dapamog-yamu-vyysci-na-volyu

  16. edited

    Як праз 6 гадоў пасля забойства жыве памяць пра Рамана Бандарэнку? І ці можна спадзявацца, што вінаватых калі-небудзь прыцягнуць да адказнасці? @euroradio пагаварыла пра гэта і не толькі са стрыечнай сястрой Бандарэнкі — Вольгай Кучарэнка: https://youtu.be/4OrIU1IDVvw

  17. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце расклад эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 12:00 — сястра Рамана Бандарэнкі Вольга Кучарэнка. 13:00 — тэалагіня Наталля Васілевіч. 14:00 — каардынатар праграмы “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі” Юрась Губарэвіч. 15:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі. 16:00 — сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова. Рыхтуйце пытаннечкі да гасцей, а калі маеце такую магчымасць — падтрымайце нашую працу праз спонсарства на ютубе ці праз Patreon!

  18. Older posts