Знойдзены беларус, які згубіўся па дарозе на канцэрт Макса Каржа ў Франкфурт-на-Майне. Дзе 22-гадовы Данііл Санін правёў тры тыдні з дня свайго знікнення — пакуль невядома. Санін перастаў выходзіць на сувязь 9-га кастрычніка. А сёння раніцай яго сястра апублікавала ў сацсетках паведамленне пра тое, што хлопца знайшлі: — Літаральна 10 хвілінаў таму афіцыйныя органы апавясцілі, што Данііл быў знойдзены жывым і здаровым у 50 км на поўдзень ад Вены (у горадзе Айзенштадт).