Санкцыі скончацца, а рэпрэсіі застануцца? Якія довады ў тых, хто не падпісаў адкрыты ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў? Стрым з актывістам Кімам Самусенкам У часткі былых палітвязняў змест ліста выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю. Рэзка супраць выказаўся Мікалай Статкевіч. Хаця і галасоў падтрымкі ў ініцыятывы хапае. А непрыняцце, паводле крытыкаў ліста, выклікаюць метады, пры дапамозе якіх аўтары звароту заклікаюць змагацца за вызваленне людзей. Чаму тэкст зварота раскалоў былых палітвязняў? Чаму саму назву ліста ён лічыць маніпулятыўнай? Ці сапраўды існуе меркаванне, што "галоўнае — вызваліць краіну, а людзі могуць пасядзець"? Ці ўсе, калі выходзілі на вуліцы ў 2020-м, падпісваліся на тое, каб быць героямі да канца? Абмяркоўваем з сябрам Рады грамадскага руху "Дзея", былым палітвязнем Кімам Самусенкам: https://www.youtube.com/watch?v=1ys7hXYyPBU