Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Што жыхары Латвіі думаюць рабіць, калі Расія нападзе? І ці ўвогуле яны лічаць верагодным такое развіццё падзеяў? Мы распыталі пра "беларускіх латвійцаў" і латвійцаў, звязаных з Беларуссю. "Памерці на вайне ў 33 гады не хацелася б": https://euroradio.fm/budu-zmagacca-za-svayu-radzimu-shto-zhykhary-latvii-dumayuc-pra-perspektyvu-napadu-rasii Спасылка, якая працуе без VPN

  2. Расійскія дроны працягваюць лётаць уздоўж мяжы Беларусі. Лукашэнка зможа гэта "адключыць", калі Зяленскі абвесціць яму чарговы ўльтыматум? Гэтым разам справа, імаверна, не ў рэтранслятарах. Мы паразмаўлялі з вайсковымі экспертамі: https://euroradio.fm/chamu-rasiyskiya-drony-lyacyac-uzdouzh-myazhy-belarusi-eksperty-prapanuyuc-svae-versii Спасылка, якая працуе без VPN

  3. "Ці атрымаецца ў Лукашэнкі адвярцецца? Я гэтае пытанне чую ўжо гадоў пяць, а мо і даўжэй. Так што статыстыка на яго баку". Літоўскі палітычны філосаф Гінтаўтас Мажэйкіс — пра тое, як у атрымліваецца балансаваць паміж Расіяй, Украінай і NATO. Нават для правакацый на тэрыторыі Еўрасаюза Лукашэнка Расіі непатрэбны. Цалкам стрым з Гінтаўтасам Мажэйкісам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=UrS28RvWw_E

  4. Расіяне пачалі абсталёўваць аб'екты крытычнай інфраструктуры "пасіўнай абаронай" ад дронаў. На фота — рэзервуары для захоўвання паліва ў Падмаскоўі, абцягнутыя сеткай — яна мусіць выратаваць, калі туды прыляціць украінскі беспілотнік.

  5. edited

    Кітай не задаволены вайной ва Усходняй Еўропе, бо яна перашкаджае развівацца праекту "Адзін пояс — адзін шлях". Але паставіць на месца Пуціна "таварыш Сі" не можа. Nое самае будзе, калі Крэмль пойдзе на эскалацыю з краінамі NATO, лічыць экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава: "У Пекіне наўрад ці смяюцца з мемаў пра касатак і белага мядзведзя". Цалкам стрым з Розай Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=TJ962SOnBXY

  6. Мінчук прыйшоў у Парк Перамогі, каб пастраляць з пнеўматыкі па бутэльках — а пастраляў па людзях. Пакрыўдзіўся, што яму не саступілі альтанку. Суд не стаў адпраўляць яго за краты: https://euroradio.fm/minchanin-zladziu-stralyaninu-u-parku-peramogi Спасылка, якая працуе без VPN

  7. Што чакае Анджэя Пачобута па вяртанні ў Беларусь? Небяспека для актывіста сыходзіць не столькі ад беларускіх уладаў, колькі ад расійскіх спецслужбаў, упэўнены палітолаг, сябра "Вольнай Беларусі" Павел Усаў. "Забойства ўкладаецца ў парадыгму расійскай знешняй палітыкі". Цалкам стрым з Паўлам Усавым глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=_4T81BgzP7U

  8. edited

    Анджэй Пачобут пабачыўся з Папам Рымскім. Пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ў яго атрымалася некалькі хвілінаў паразмаўляць са Львом XIV сам-насам. Былы палітвязень папрасіў у Пантыфіка благаславення для Беларусі, для сваёй сям'і і "для сваёй вялікай сям'і — для Саюза палякаў у Беларусі". Таксама ён папрасіў Папу блаславіць копію абразка Маці Божай Кангрэгацкай. Пачобут збіраецца ўзяць яе з сабой у Гродна. "Для кожнага католіка сустрэча з Папам — гэта асаблівы досвед, — працягвае актывіст польскай меншасці ў Беларусі. — Я надзвычай удзячны за гэтую магчымасць. Я адчуваю спакой. Я хутка вярнуся ў Беларусь, і ўнутраная напружанасць нарастала. Апошнія некалькі месяцаў былі вельмі актыўнымі. Цяпер я адчуваю спакой".

  9. 1-га верасня борт польскай авіякампаніі LOT прыкладна на адну хвіліну заляцеў на тэрыторыю Беларусі. Сёння перавозчык патлумачыў, што гэта было. Рэйс з Вільні ў Варшаву напаткалі складаныя ўмовы надвор'я. Маршрут вырашана было скарэктаваць, каб абыйсці моцны навальнічны фронт. У LOT падкрэслілі, што не выконваюць рэйсы праз паветраную прастору Беларусі, і назвалі тое, што адбылося, "адзінкавым інцыдэнтам".

  10. Кіраўніца арганізацыі "Наш дом" Вольга Карач атрымала ўзнагароду "Амбасадар міру 2026". Цырымонія ўручэння адбылася ў Стакгольме падчас World Peace Conference. Гэты міжнародны форум праходзіць у шафранавых колерах, на ім шмат буддысцкіх манахаў. А сярод арганізатараў — Саюз тайскіх місіянераў у Еўропе (Union of Thai Missionaries in Europe), Будысцкі храм "Ват Будхарама" ў Швецыі (Wat Buddharama Sweden) і некамерцыйная арганізацыя "Трэк Непал" (Track Nepal). "Узнагарода адзначае шматгадовую праваабарончую і антываенную дзейнасць Карач, у тым ліку яе намаганні па абароне і падтрымцы ўцекачоў, гвалтоўна перамешчаных асобаў і іншых уразлівых груп, а таксама яе паслядоўную прыхільнасць міру, негвалтоўным метадам і мірнаму вырашэнню канфліктаў у Беларусі і па ўсёй Усходняй Еўропе", — сказана на сайце "Нашага дома". Сайт канферэнцыі ў сярэдзіне жніўня ўзламалі — і цяпер там анлайн-таталізатар.

  11. Беларускія лыжнікі таксама дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў. Што праўда — у нейтральным статусе і толькі пры ўмове падпісання дэкларацыі аб нейтралітэце, выкананне якой "будзе пастаянна кантралявацца". На тых жа ўмовах Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і снаўборда (FIS) вярнула ў вялікі спорт і лыжнікаў з Расіі. Як і беларусам, ім дазволена ўдзельнічаць толькі ў індывідуальных стартах. Падчас якіх забароненае выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі: сцяга, гімна і формы.

  12. Angry Birds у чыстым полі? Лёгка, калі вы ў Беларусі! Такую кампазіцыю з цюкоў саломы заўважылі ля трасы M-1 непадалёк ад Бярозы. Выявілася, што сюжэт папулярны. Яшчэ адну злую птушку заўважылі на ўездзе ў Мядзельскі раён.

  13. Толькі ў адным раёне Беларусі ўлады збіраюцца пазбавіць ахоўнага статуса сем гістарычных сядзібаў. А пасля іх могуць папросту знесці. Пад пагрозай — цэлы пласт нацыянальнай спадчыны. На які чыноўнікам, падаецца, пляваць: https://euroradio.fm/u-belarusi-moguc-pazbavic-akhovy-gistarychnyya-syadziby-pad-pagrozay-cely-plast-spadchyny Спасылка, якая працуе без VPN

  14. З Польшчы выслалі 49-гадовага грамадзяніна Беларусі, які нападпітку кіраваў гарадскім аўтобусам. На здарэнне, што адбылося ў мястэчку Замосць, звярнулі ўвагу @pozirkonline. Памежнікі "праверылі законнасць знаходжання беларуса [у Польшчы] і прыйшлі да высновы, што яго далейшае знаходжанне ў краіне з'яўляецца сур'ёзнай пагрозай бяспецы і грамадскаму парадку". Начальнік аддзялення Памежнай службы ў Любліне ануляваў яго польскую нацыянальную візу і абавязаў вярнуцца ў Беларусь.

  15. edited

    Ад беларусаў у Літве чакаюць эскалацыі: ад дронаў з кантрабандай да БПЛА з выбухоўкай. Стрым з палітычным філосафам Гінтаўтасам Мажэйкісам Размовы пра непазбежнасць сутыкнення НАТА з тэрытарыяльнымі амбіцыямі Расіі не сціхаюць апошнія колькі гадоў. Але ў апошнія месяцы яны набылі асабліва пагрозлівыя інтанацыі. І Беларусь краінамі рэгіёна ўспрымаецца не як добрая суседка, а як хаўрусніца Крамля — а значыць, "донар небяспекі". Ці толькі нелегальным мігрантам даюць дарогу на тэрыторыю Літвы праз падземныя тунэлі з Беларусі? Ці пойдзе Лукашэнка на саўдзел у расійскіх правакацыях у дачыненні да краін ЕС? Што можа прымусіць Літву змяніць сваю пазіцыю адносна санкцый на транзіт беларускага калію? Распытваем прафесара кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтаса Мажэйкіса: https://www.youtube.com/watch?v=UrS28RvWw_E

  16. Латвія забараніла ўвоз кніг, газет, адзення, абутку і цацак, вырабленых у Беларусі і ў Расіі. Забарона распаўсюджваецца не толькі на прамы імпарт, але і на пастаўкі з трэціх краінаў. Ва ўрадзе Латвіі растлумачылі, што мэта забароны — абараніць інтарэсы нацыянальнай бяспекі, зменшыць магчымасці Расіі і Беларусі атрымліваць даходы ад экспарту тавараў. А таксама — абмежаваць распаўсюд расійскіх прапагандысцкіх матэрыялаў у Латвіі. Цікава, што пры гэтым застаецца дазволеным транзіт беларускіх і расійскіх тавараў праз тэрыторыю Латвіі ў іншыя краіны Еўрасаюза.

  17. Ці стане ШАС гарантам рэгіянальнай бяспекі і ці спыніць Індыя імперскія амбіцыі Расіі? Стрым з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай На юбілейным саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва шмат разважалі пра пытанні рэгіянальнай бяспекі. Але адзінства ў ШАС няма. Прэм’ер Індыі Модзі наўпрост заклікае Пуціна спыніць вайну ва Украіне. А Лукашэнка туманна разважае пра нейкія агульныя пагрозы ўдзельнікам арганізацыі. Ці здольная ШАС стаць гарантам рэгіянальнай бяспекі і спыніць агрэсію Расіі супраць Украіны? Ці дапаможа Кітай Лукашэнку ўхіліцца ад саўдзелу ў расійскіх правакацыях у дачыненні да краін ЕС? Чаму Джон Коўл так нервова рэагуе на допісы пра тое, што рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца? Абмяркоўваем гэта з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай: https://www.youtube.com/watch?v=TJ962SOnBXY

  18. Беларуса Іллю Шкурына прызналі найлепшым гульцом тура "Экстракласы" — чэмпіяната Польшчы па футболе. 27-гадовы форвард прынёс "Катавіцам" важную перамогу ў матчы з "Гурнікам" з Забжэ (3:2). Шкурын забіў усе тры галы сваёй каманды. У спісе бамбардзіраў чэмпіяната Польшчы беларус займае другі радок — 5 мячоў за шэсць гульняў. А вось у зборную Беларусі Шукрына не выклікаюць. І не толькі праз тое, што ён не падабаецца Міністэрству спорта. Яшчэ ў 2020-м футбаліст заявіў, што не будзе гуляць за нацыянальную каманду, пакуль пры ўладзе ў краіне застаецца Лукашэнка.

  19. Узмацняць абарону ці аднаўляць авіяпералёты: у які бок пойдуць стасункі Мінска і Варшавы? Стрым з палітолагам, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы ў "Кампусе Польшчы будучага" заявіў, што Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Паводле яго, "наступныя сем-восем месяцаў, безумоўна, будуць вырашальнымі — украінска-расійская вайна знаходзіцца на пераломным этапе". Тым часам Ганна Канапацкая (памятаеце такую?) расказвае, што ў стасунках Беларусі і Польшчы пачаліся пазітыўныя зрухі. І хутка ўвогуле дойдзе да аднаўлення авіяпералётаў паміж Мінскам і Варшавай. І гэта пры тым, што нават цягнікі пакуль не ходзяць... Ці сапраўды прагроза для ЕС з тэрыторыі Беларусі ў апошні час павялічылася? Як Польшча ды Літва, рыхтуюцца да супрацьдзеяння пагрозам? Ці магчымая адліга паміж Мінскам і Варшавай? Абмяркоўваем усё гэта з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым: https://www.youtube.com/watch?v=_4T81BgzP7U

  20. З лістапада беларусам давядзецца плаціць пры ўездзе ў Казахстан. Ну, не толькі беларусам — краіна паступова ўводзіць платны электронны дазвол ETA для ўсіх замежнікаў. Новая сістэма ўжо праходзіць тэставанне. З 1-га лістапада яна стане абавязковай для авіяпасажыраў (без дакумента нават не пусцяць на борт самалёта, які ляціць у Казахстан). З 15-га лістапада дазвол спатрэбіцца пры ўездзе праз знешнія сухапутныя межы ЕАЭС. А з 30-га лістапада — ужо і праз унутраныя межы Казахстана з краінамі саюза. З 15-га снежня электронны дазвол спатрэбіцца для ўсіх, хто ў'язджае ў Казахстан, незалежна ад транспарту. Цягнікі, паромы, аўтамабілі — без ETA не пусцяць. Цана дазволу залежыць ад таго, калі падаць заяўку. Калі аформіць ETA мінімум за 72 гадзіны да мяжы — атрымаецца каля 3900 тэнге (прыкладна 26 рублёў). Калі цягнуць да апошняга ці плаціць ужо на мяжы — сума вырасце амаль удвая, да 7600 тэнге (каля 51 рубля). Дазвол дзейнічае 180 дзён, на працягу якіх можна знаходзіцца ў Казахстане да 90 дзён.

  21. Older posts