Ці стане ШАС гарантам рэгіянальнай бяспекі і ці спыніць Індыя імперскія амбіцыі Расіі? Стрым з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай На юбілейным саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва шмат разважалі пра пытанні рэгіянальнай бяспекі. Але адзінства ў ШАС няма. Прэм’ер Індыі Модзі наўпрост заклікае Пуціна спыніць вайну ва Украіне. А Лукашэнка туманна разважае пра нейкія агульныя пагрозы ўдзельнікам арганізацыі. Ці здольная ШАС стаць гарантам рэгіянальнай бяспекі і спыніць агрэсію Расіі супраць Украіны? Ці дапаможа Кітай Лукашэнку ўхіліцца ад саўдзелу ў расійскіх правакацыях у дачыненні да краін ЕС? Чаму Джон Коўл так нервова рэагуе на допісы пра тое, што рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца? Абмяркоўваем гэта з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай: https://www.youtube.com/watch?v=TJ962SOnBXY