Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Кіраўніца арганізацыі "Наш дом" Вольга Карач атрымала ўзнагароду "Амбасадар міру 2026". Цырымонія ўручэння адбылася ў Стакгольме падчас World Peace Conference. Гэты міжнародны форум праходзіць у шафранавых колерах, на ім шмат буддысцкіх манахаў. А сярод арганізатараў — Саюз тайскіх місіянераў у Еўропе (Union of Thai Missionaries in Europe), Будысцкі храм "Ват Будхарама" ў Швецыі (Wat Buddharama Sweden) і некамерцыйная арганізацыя "Трэк Непал" (Track Nepal). "Узнагарода адзначае шматгадовую праваабарончую і антываенную дзейнасць Карач, у тым ліку яе намаганні па абароне і падтрымцы ўцекачоў, гвалтоўна перамешчаных асобаў і іншых уразлівых груп, а таксама яе паслядоўную прыхільнасць міру, негвалтоўным метадам і мірнаму вырашэнню канфліктаў у Беларусі і па ўсёй Усходняй Еўропе", — сказана на сайце "Нашага дома". Сайт канферэнцыі ў сярэдзіне жніўня ўзламалі — і цяпер там анлайн-таталізатар.

Views over time

05001K1.5K2K2 Sep 14:0311 Nov 21:341.7K2 Sep 14:03: 0 views11 Nov 21:34: 1,680 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Sep 2026, 14:030
11 Nov 2026, 21:341.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.