Беларуса Іллю Шкурына прызналі найлепшым гульцом тура "Экстракласы" — чэмпіяната Польшчы па футболе. 27-гадовы форвард прынёс "Катавіцам" важную перамогу ў матчы з "Гурнікам" з Забжэ (3:2). Шкурын забіў усе тры галы сваёй каманды. У спісе бамбардзіраў чэмпіяната Польшчы беларус займае другі радок — 5 мячоў за шэсць гульняў. А вось у зборную Беларусі Шукрына не выклікаюць. І не толькі праз тое, што ён не падабаецца Міністэрству спорта. Яшчэ ў 2020-м футбаліст заявіў, што не будзе гуляць за нацыянальную каманду, пакуль пры ўладзе ў краіне застаецца Лукашэнка.