З Польшчы выслалі 49-гадовага грамадзяніна Беларусі, які нападпітку кіраваў гарадскім аўтобусам. На здарэнне, што адбылося ў мястэчку Замосць, звярнулі ўвагу @pozirkonline. Памежнікі "праверылі законнасць знаходжання беларуса [у Польшчы] і прыйшлі да высновы, што яго далейшае знаходжанне ў краіне з'яўляецца сур'ёзнай пагрозай бяспецы і грамадскаму парадку". Начальнік аддзялення Памежнай службы ў Любліне ануляваў яго польскую нацыянальную візу і абавязаў вярнуцца ў Беларусь.