Анджэй Пачобут пабачыўся з Папам Рымскім. Пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ў яго атрымалася некалькі хвілінаў паразмаўляць са Львом XIV сам-насам. Былы палітвязень папрасіў у Пантыфіка благаславення для Беларусі, для сваёй сям'і і "для сваёй вялікай сям'і — для Саюза палякаў у Беларусі". Таксама ён папрасіў Папу блаславіць копію абразка Маці Божай Кангрэгацкай. Пачобут збіраецца ўзяць яе з сабой у Гродна. "Для кожнага католіка сустрэча з Папам — гэта асаблівы досвед, — працягвае актывіст польскай меншасці ў Беларусі. — Я надзвычай удзячны за гэтую магчымасць. Я адчуваю спакой. Я хутка вярнуся ў Беларусь, і ўнутраная напружанасць нарастала. Апошнія некалькі месяцаў былі вельмі актыўнымі. Цяпер я адчуваю спакой".