Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.6/daylast 26 minutes ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):
12:00 — палітолаг, сябра "Вольнай Беларусі" Павел Усаў
13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
14:00 — літоўскі палітычны філосаф Гінтаўтас Мажэйкіс
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
edited
Двое мінчукоў навучыліся ўзламваць атракцыёны "Сіламер". Пакуль адзін для віду лупіў па грушы — другі выцягваў з гульнявога аўтамата грошы.
Такім чынам сябры ўзламалі не менш за 20 аўтаматаў і атрымалі каля 4 тысяч рублёў. Грошы яны выдаткоўвалі на таксі, пакупкі для сябе і падарункі для знаёмых.
Але ў выніку міліцыя іх усё ж затрымала. Распачатая крымінальная справа, яе фігурантаў (ім 19 і 20 гадоў) абавяжуць кампенсаваць страты ўладальнікам гульнявых аўтаматаў.
edited
Міжнародная федэрацыя баскетбола зняла абмежаванні з беларускіх і расійскіх гульцоў. Ужо ад учора яны могуць удзельнічаць у спаборніцтвах FIBA.
Таксама "амністыя" датычыцца трэнераў, суддзяў, камісараў і іншых службовых асобаў з Беларусі і Расіі ў баскетболе і баскетболе 3x3. Сваё рашэнне федэрацыя аргументуе пазіцыяй Міжнароднага алімпійскага камітэта, які рэкамендаваў адмяніць абмежаванні, накладзеныя на беларусаў і расіян.
FIBA разглядае і магчымасць вярнуць у вялікі спорт нацыянальныя зборныя Беларусі і Расіі. Пытанне іх "рэінтэграцыі на шляху да Алімпіяды-2028 у Лос-Анджэлесе" будзе разгледжанае на пасяджэнні Цэнтральнага савета федэрацыі ў снежні 2026 года.
Страшнае ДТЗ у Мінску: 1-га верасня дзве дзяўчыны трапілі пад колы "хуткай". Відавочцы расказалі, што па дарозе былі раскіданыя падручнікі і абутак.
Здарэнне адбылося на вуліцы Прытыцкага, каля гандлёвага цэнтра "Скала". Аўтамабіль хуткай дапамогі вёз пацыентку ў цяжкім стане і рухаўся з уключанымі маячкамі. Але дзяўчыны, якія пераходзілі дарогу, не заўважылі яго.
Цяпер за жыцці пацярпелых змагаюцца медыкі. Увечары ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і 6-й клінічнай лякарні прайшлі экстраныя кансіліумы.
Адна з дзяўчын знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане. Яна падключаная да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх. Другая атрымала траўмы сярэдняй цяжкасці.
edited
Навіны ад нашых на фэсце Burning Man. Мясцовая "санстанцыя" забараніла беларусам дадаваць да дранікаў смятану!
Аказалася, што да тэмпературы, у якой трэба захоўваць малочку, там ёсць жорсткія патрабаванні. І ў беларускім лагеры няма лядоўняў, якія б забяспечвалі патрэбны тэмпературны рэжым.
У выніку да дранікаў цяпер вымушана дадаюць кетчуп. А смятану раздаюць з-пад прылаўка — як алкаголь у часы сухога закону.
У Новай Баравой пад Мінскам дзяцей у школу адправіў... Дарт Вэйдэр! На чале працэсіі мама з малым у вазку, далей — старэйшы сын-школьнік, ну а замыкае працэсію галоўны антаганіст сусвету "Зорных войнаў".
Кажуць, што пад чорнай маскай хаваецца вядомы жыхар мікрараёна — мастак Валерый Няфёдаў.
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 1 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:07 Тысяча — прыгожая лічба: ці вызваляць ЗША беларускіх палітвязняў
12:07 Навіны спорту
15:10 Якая мяжа магчымасцяў у беларускіх НПЗ?
27:05 Навіны шоу-бізу
30:56 А як жа зялёныя валасы? Чаму дзеці ў школах мусяць быць як пад капірку
edited
Каля сотні палітвязняў не выходзіла пасля заканчэння сваіх тэрмінкў. Супраць іх, яшчэ калі яны былі за кратамі, распачыналі справы за “непадпарадкаванне адміністрацыям калоній”.
Хаця раней улады карысталіся артыкулам 411 КК выключна каб кантраляваць “блатных” зняволеных.
Еўрарадыё паглядзела, як гэты артыкул прымяняецца цяпер: https://euroradio.fm/atrymac-nizki-status-ci-dadatkovy-god-shto-staic-za-artykulam-411
Спасылка, якая адкрыецца і без VPN
Вакол савецкай адукацыі існуе ўстойлівы міф "самай якаснай у свеце". Але экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава, якая пайшла ў першы клас у 1977 годзе, прыгадвае, што дзіцяці ў савецкай школе ўвесь час даводзілася сутыкацца сутыкацца з несправядлівасцю, фармалізмам і змагацца за сваё месца.
"Я ніколі не буду сумаваць па савецкай школе. Няма ў ёй нічога добрага": https://euroradio.fm/ya-bachyla-kryvadushnasc-khluslivasc-i-farmalizm-roza-turarbekava-pra-saveckuyu-shkolu
Спасылка, якая працуе без VPN
Беларусь часам папярэджвае суседзяў, што да іх праз нашу тэрыторыю ляціць дрон. Але ніколі ўлады не папярэджвалі пра пагрозу з неба сваё насельніцтва. А авіяцыю ў паветра хаця і падымалі — але ніводнага разу не справаздачыліся пра тое, што нешта збілі.
Чаму так? Разважае палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
Цалкам стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=soDiEwGrlSs
"Не крыўдзі рэпетытара!". Дарадца Ціханоўскай паставіў на месца міністра адукацыі Іванца, які рэпетытарства "арганічна не ўспрымае".
"Пазаймацца з рэпетытарам карысна не толькі школьнікам, але і некаторым міністрам": https://euroradio.fm/ne-kryudzi-repetytara-daradca-cikhanouskay-adkazau-ministru-adukacyi
Спасылка, якая працуе без VPN
Калі беларускі калій паедзе ў ЗША і такім чынам дазволіць "перамагчы Канаду" — Дональд Трамп забяспечыць свайму пераемніку-рэспубліканцу казырную карту на наступных выбарах? Наўрад ці гэта так працуе, кажа эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
І тлумачыць, чаму. А цалкам свежы стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=v8ssSJ0g82g
Беларусы ўжо паставілі лагер на Burning Man. І да іх "дракара" — буса, пераабсталяванага ў фуд-трак для гатавання дранікаў, — ужо выстройваюцца чэргі!
Акрамя "дракара", беларусы арганізавалі на сваім кавалачку пустыні Блэк Рок лаўндж, лазню і "спальную зону" з намётамі. Усё гэта называецца Mara Camp.
Калі хочаце што-небудзь напісаць у твітары Джону Коўлу — не забудзьцеся дадаць "Дзякуй!" за вызваленых палітвязняў. Бо іначай вы яго толькі дызмараліце. Спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі і без нас усіх разумее, што рэжым Лукашэнкі не змяняецца, і што замест ста выпушчаных "палітычных" за краты кідаюць дзвесце новых.
А навошта дызмараліць Коўла, задаецца пытаннем палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Цалкам сённяшні стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=blZ5v0jufe0
За апошнія тры гады ў Беларусі стала прыкладна на 65 тысяч школьнікаў менш. Гэта супастаўна з насельніцтвам буйнога райцэнтра — напрыклад, Рэчыцы. Сумная статыстыка.
Асабліва прыкметная розніца сярод першакласнікаў. Сёлета ў першы клас пайшлі каля 87 тысяч дзяцей. Год таму іх было каля 90 тысяч, у 2024-м — 105 тысяч, а ў 2023-м — каля 110 тысяч. За тры гады колькасць дзяцей, якія ўпершыню селі за школьныя парты, зменшылася прыкладна на 23 тысячы.
Новы навучальны год прынёс і іншыя змены. З 1 верасня супрацоўнікі міліцыі, Дэпартамента аховы і ахоўнікі атрымалі магчымасць правяраць асабістыя рэчы вучняў, калі ўзнікае падазрэнне, што дзіця спрабуе пранесці ў школу забароненыя прадметы.
edited
"Мы сябры, але ў мінулым годзе з таваразваротам крыху праваліліся. Адсоткаў на дваццаць". На саміце ШАС Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Пакістана — і вымушаны быў канстатаваць, што ў краінаў не вельмі-та і атрымліваецца гандляваць паміж сабой.
І леташні план прывесці ў Беларусь 150 тысяч пакістанскіх рабочых з трэскам праваліўся.
Затое з палітыкай, паводле Лукашэнкі, у Беларусі і Пакістана "ўсё нармальна". Ну да: з тым, каб рабіць гучныя заявы і разважаць пра вялікае сяброўства, у яго ніколі праблем не было.
edited
На Дзень ведаў па-беларуску выйшла "Адысея" Гамера. Першы поўны пераклад старажытнагрэцкай паэмы, ад першага і да апошняга слова выкананы гекзаметрам, зрабіў Лявон Баршчэўскі.
Выданне змяшчае каментары, якія дапамогуць сучаснаму чытачу лепш зразумець твор і яго культурна-гістарычны кантэкст. Вось гэта пашанцавала беларускім фанатам нашумелай "Адысеі" Крыстафера Нолана — у іх з'явілася магчымасць пазнаёміцца з першакрыніцай на роднай мове! І самім зрабіць выснову: дык што лепш, фільм ці кніга?
edited
Борт Turkish Airlines Анталья — Санкт-Пецярбург сеў у Мінску праз неадэквата ў салоне. Яго перадалі міліцыі, пасля чаго палёт працягнуўся.
Самалёт экстрана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск” увечары 31-га жніўня. Тэхнічных праблем у яго не было.
У Мінску самалёт затрымаўся прыкладна на 40 хвілінаў.
Чым католікі і лютэране нашкодзілі "праваслаўнаму атэісту" Лукашэнку? Стрым з эксперткай у галіне рэлігіі Наталляй Васілевіч
Пакуль адны кажуць пра неабходнасць размаўляць з рэжымам і як мінімум паспрабаваць знайсці кропкі ўзаемаразумення, гэты самы рэжым працягвае рэпрэсіі. І размова не толькі пра затрыманні, прысуды і дэпартацыі, але і пра пазбаўленне на падставе "рашэння суда" маёмасці асуджаных. У тым ліку і святароў. Так, днямі на аўкцыён была выстаўлена машына, якая належала ксяндзу Акалатовічу.
Чым рэжыму не дагадзілі лютэране, аб'яднанню якіх не працягнулі рэгістрацыю? Як звязаныя забароны на служэнне ў Беларусі ксяндзам і (нібыта) жаданне наладзіць добрыя стасункі Мінска з Варшавай? Што мяняецца ў стаўленні краінаў ЕС да Беларусі?
Размаўляем пра гэта з тэалагіняй Наталляй Васілевіч: https://www.youtube.com/watch?v=kOqI7FIhJog
"Ідэальная чысціня пасля выхаду". Правадніца дадатковага цягніка Мінск — Ліда падзякавала пасажырам пасля фэста "Лідбір".
Некаторыя нават здымалі абутак на ўваходзе ў купэ, каб не запачкаць дываны: https://euroradio.fm/idealnaya-chyscinya-paslya-vykhadu-pravadnica-padzyakavala-pasazhyram-paslya-lidbira
Спасылка, якая працуе без VPN