Узмацняць абарону ці аднаўляць авіяпералёты: у які бок пойдуць стасункі Мінска і Варшавы? Стрым з палітолагам, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы ў "Кампусе Польшчы будучага" заявіў, што Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Паводле яго, "наступныя сем-восем месяцаў, безумоўна, будуць вырашальнымі — украінска-расійская вайна знаходзіцца на пераломным этапе". Тым часам Ганна Канапацкая (памятаеце такую?) расказвае, што ў стасунках Беларусі і Польшчы пачаліся пазітыўныя зрухі. І хутка ўвогуле дойдзе да аднаўлення авіяпералётаў паміж Мінскам і Варшавай. І гэта пры тым, што нават цягнікі пакуль не ходзяць... Ці сапраўды прагроза для ЕС з тэрыторыі Беларусі ў апошні час павялічылася? Як Польшча ды Літва, рыхтуюцца да супрацьдзеяння пагрозам? Ці магчымая адліга паміж Мінскам і Варшавай? Абмяркоўваем усё гэта з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым: https://www.youtube.com/watch?v=_4T81BgzP7U