Беларускія лыжнікі таксама дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў. Што праўда — у нейтральным статусе і толькі пры ўмове падпісання дэкларацыі аб нейтралітэце, выкананне якой "будзе пастаянна кантралявацца". На тых жа ўмовах Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і снаўборда (FIS) вярнула ў вялікі спорт і лыжнікаў з Расіі. Як і беларусам, ім дазволена ўдзельнічаць толькі ў індывідуальных стартах. Падчас якіх забароненае выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі: сцяга, гімна і формы.