1-га верасня борт польскай авіякампаніі LOT прыкладна на адну хвіліну заляцеў на тэрыторыю Беларусі. Сёння перавозчык патлумачыў, што гэта было. Рэйс з Вільні ў Варшаву напаткалі складаныя ўмовы надвор'я. Маршрут вырашана было скарэктаваць, каб абыйсці моцны навальнічны фронт. У LOT падкрэслілі, што не выконваюць рэйсы праз паветраную прастору Беларусі, і назвалі тое, што адбылося, "адзінкавым інцыдэнтам".