Латвія забараніла ўвоз кніг, газет, адзення, абутку і цацак, вырабленых у Беларусі і ў Расіі. Забарона распаўсюджваецца не толькі на прамы імпарт, але і на пастаўкі з трэціх краінаў. Ва ўрадзе Латвіі растлумачылі, што мэта забароны — абараніць інтарэсы нацыянальнай бяспекі, зменшыць магчымасці Расіі і Беларусі атрымліваць даходы ад экспарту тавараў. А таксама — абмежаваць распаўсюд расійскіх прапагандысцкіх матэрыялаў у Латвіі. Цікава, што пры гэтым застаецца дазволеным транзіт беларускіх і расійскіх тавараў праз тэрыторыю Латвіі ў іншыя краіны Еўрасаюза.