З лістапада беларусам давядзецца плаціць пры ўездзе ў Казахстан. Ну, не толькі беларусам — краіна паступова ўводзіць платны электронны дазвол ETA для ўсіх замежнікаў. Новая сістэма ўжо праходзіць тэставанне. З 1-га лістапада яна стане абавязковай для авіяпасажыраў (без дакумента нават не пусцяць на борт самалёта, які ляціць у Казахстан). З 15-га лістапада дазвол спатрэбіцца пры ўездзе праз знешнія сухапутныя межы ЕАЭС. А з 30-га лістапада — ужо і праз унутраныя межы Казахстана з краінамі саюза. З 15-га снежня электронны дазвол спатрэбіцца для ўсіх, хто ў'язджае ў Казахстан, незалежна ад транспарту. Цягнікі, паромы, аўтамабілі — без ETA не пусцяць. Цана дазволу залежыць ад таго, калі падаць заяўку. Калі аформіць ETA мінімум за 72 гадзіны да мяжы — атрымаецца каля 3900 тэнге (прыкладна 26 рублёў). Калі цягнуць да апошняга ці плаціць ужо на мяжы — сума вырасце амаль удвая, да 7600 тэнге (каля 51 рубля). Дазвол дзейнічае 180 дзён, на працягу якіх можна знаходзіцца ў Казахстане да 90 дзён.