Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    З 2-га верасня паліва падаражэе яшчэ на 1 капейку. Новыя цэны на запраўках: АІ-92 — 2 рублі 61 капейка АІ-95 — 2 рублі 71 капейка АІ-98 - 2 рублі 93 капейкі дызельнае паліва — 2 рублі 71 капейка Мінулы раз бензін і дызель даражэлі месяц таму — 5-га жніўня. Таксама на 1 капейку. Ні тады, ні цяпер "Белнафтахім" ніяк гэта не абгрунтоўваў — а проста паставіў кіроўцаў перад фактам.

  2. edited

    "Дарэчы, а ты колькі палітвязняў вызваліў?". Падобна, беларусы крыху дасталі ў твітары спецпасланніка Дональда Трампа па Беларусі Джона Коўла. Грамадскі актывіст Віталь Макаранка напісаў Коўлу, што пакуль ён вызваляе сто чалавек, лукашэнкаўскі рэжым кідае за краты дзвесце. "Рэпрэсіі павінны спыніцца! А палітычных выгнаннікаў трэба вярнуць дадому", — дадаў Макаранка. Паплечніку Трампа гэта не спадабалася. "Насамрэч, колькасць вызваленых перавышае 700. Дарэчы, а ты колькі палітвязняў вызваліў?", — з'едліва адказаў ён. Тыдзень таму ў інтэрв'ю The New York Times Коўл расказаў, што разлічвае ў сярэдзіне верасня прыехаць у Мінск і дамовіцца на вызваленне новых палітвязняў. Ён хоча давесці колькасць вызваленых да тысячы.

  3. У Mark Formelle праблемы са складам. Брэнд папярэджвае пра гэта на сваім сайце. Кліентам варта падрыхтавацца да таго, што тэрміны дастаўкі заказаў па Беларусі будуць часова павялічаныя. MF просіць прабачэння за нязручнасці. "Праблемы" з запасамі на складах узніклі апошнім часам у некалькіх беларускіх вытворцаў адзення, абутку і іншых тавараў. Найперш яны звязаныя з украінскімі ўдарамі па лагістычных хабах Wildberries у Расіі.

  4. Дырэктарка баранавіцкай школы патлумачыла, чаму вучням забаранілі яркія прычоскі. На яе думку, "знешні выгляд вучняў павінен адпавядаць дзелавому". Але калі нехта ўжо паспеў пафарбаваць валасы ў зялёны колер ці зрабіць меліраванне — перафарбоўваць ужо не трэба: https://euroradio.fm/perafarbouvac-uzho-ne-treba-shto-skazali-u-shkole-dze-zabaranili-vuchnyam-yarkiya-valasy Спасылка, якая працуе без VPN

  5. У Полацкім раёне мужчына прылёг на рэйкі. А чыгуначнікі заўважылі яго занадта позна. Цягнік задавіў яго насмерць. Дакументаў пры загінулым не знайшлі. А па адбітках пальцаў даведаліся, што гэта мясцовы жыхар 1965 года нараджэння. За першыя шэсць месяцаў 2026 года цягнікі траўмавалі 26 чалавек. 15 з іх загінулі.

  6. Беларускія бізнесоўцы пастаўлялі еўрапейскія станкі расійскім вайсковым прадпрыемствам. Яшчэ адзін ланцужок з санкцыёнкай раскрылі расследавальнікі з БРЦ. Смаленскі Гандлёвы дом "Беларускія станкі" атрымліваў абсталяванне з Беларусі — ад віцебскай "ТрэйдСэрвісГруп". Кампаніі звязаныя агульнымі ўладальнікамі з Беларусі. Сярод пастаўленага абсталявання станкі нямецкіх брэндаў Optimum і IMM Maschinenbau. А ў каталогу "Беларускіх станкоў" таксама прадстаўлены кампаненты французскай Schneider Electric і нямецкіх Bosch Rexroth ды Siemens. Толькі за другую палову 2025 года 20 прадпрыемстваў расійскага ВПК пералічылі "Беларускім станкам" амаль $1 млн.

  7. Ціск ці перамовы: дэбаты Настассі Касцюговай і Арцёма Брухана ў жывым эфіры @euroradio! Шмат хто перакананы, што нечага дамагчыся ад рэжыму можна толькі ціскам і прымусам. А нацыянальны дыялог ці нейкі Круглы стол калі і магчымыя, дык ніяк не цяпер — а пасля сыходу Лукашэнкі. Ці сапраўды для дэмсіл сёння ёсць толькі дзве стратэгіі: ціснуць на рэжым ці заклікаць, каб заходнія партнёры ішлі на перамовы? Дзе гарантыі, што спрацуе ціск, і ці можна давяраць Лукашэнку ў выпадку нейкіх дамоўленасцей з ім? Навошта Лукашэнку пагаджацца на спыненне рэпрэсій і ці магчымы нацыянальны дыялог ужо бліжэйшым часам? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё дэбатуюць прадстаўніца Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова і спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан: https://www.youtube.com/watch?v=gN776u4LbRU

  8. Археолагі знайшлі на Віцебшчыне княжацкую капліцу XVII стагоддзя. А ў ёй — рэшткі старадаўніх роспісаў. Сцены будынка былі 1,5 метра таўшчынёй, а дах быў пакрыты цяжкай чарапіцай: https://euroradio.fm/na-vicebshchyne-znayshli-knyazhackuyu-kaplicu-xvii-stagoddzya-shto-zdzivila-arkheolagau-unutry Спасылка, якая працуе без VPN

  9. Долар працягвае даражэць. На сённяшніх таргах ён прабіў 3,05 рубля — апошні раз ён каштаваў столькі амаль год таму. Курс еўра сёння таксама вырас, а расійскі рубель, наадварот, згубіў у кошце. Вось на якіх лічбах спыніліся таргі: 1 долар 🇺🇸 = 3,0578 рубля | +1,82 капейкі 1 еўра 🇪🇺 = 3,5349 рубля | +0,44 капейкі 100 расійскіх рублёў = 3,5527 рубля | -0,96 капейкі

  10. edited

    Што за "рэбус" псуе адносіны Лукашэнкі і Пуціна і пры чым тут вайна? Стрым з рэдактаркай Plan B Вольгай Лойка На сустрэчы з Пуціным Лукашэнка пахваліўся, што беларускія вытворцы гатовыя выканаць усе запыты расійскіх пакупнікоў па мікраэлектроніцы. "І прыемна, што ў гэтым тавараабароце вялікае месца займае электроніка сучасная", — сказаў ён. А вось пра тое, што найперш гэтая электроніка прызначаная для ракет і дронаў, якімі Расія тэрарызуе Украіну, чамусьці сціпла прамаўчаў. Затое неаднаразова намякаў на нейкія праблемы “на поўдні Беларусі і захадзе Расіі”, якія неяк трэба вырашаць. Ці сапраўды так усё аптымістычна ў супрацы і гандлі з Расіяй і чаму Лукашэнка так хваліцца айчыннай мікраэлектронікай? А хіба расійская эканоміка не ўваходзіць у “перыяд турбулентнасці” і што за "рэбус" умяшаўся ў беларуска-расійскія адносіны? Пра гэта і шмат што іншае размаўляем з эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка: https://www.youtube.com/watch?v=G8X4WNtgYlQ

  11. edited

    Уночы над Гомельшчынай ізноў лётаў расійскі рэактыўны дрон. Беспілотнік парушыў паветраную прастору Беларусі прыкладна ў 2:30, піша @flagshtok са спасылкай на ўкраінскія маніторынгавыя каналы. Праз некалькі хвілінаў "Шахед" скіраваўся на Рэчыцу, у 2:44 павярнуў у бок Нароўлі, а ў 2:53 ўжо манеўраваў у раёне горада. У Жытомірскай вобласці ў гэты момант абвясцілі паветраную трывогу. Каля 3-й гадзіны ночы дрон вылецеў з Беларусі ва Украіну, узяўшы курс на зону адчужэння ў Кіеўскай вобласці.

  12. Бухгалтарка з Астраўца прайграла ў анлайн-казіно 100 тысяч рублёў. Гэта былі дзяржаўныя сродкі. 35-гадовая жанчына працавала бухгалтаркай у дзяржаўнай арганізацыі. Яна пералічвала грошы сабе на карту, а потым рабіла стаўкі. А пераводы маскіравала пад закупкі гаспадарчых тавараў і аплату паслуг. Ды яшчэ і частку наяўных грошай, што паступалі ў арганізацыю, не праводзіла па касе, а залічвала на свой рахунак.

  13. У Мінску пабіты рэкорд па цане на квадратны метр жылля. Новае дасягненне — $7161. Столькі заплаціў за 1 кв.м. новы ўладальнік кватэры ў ЖК "Аб'ект 6" на вуліцы Грыбаедава. Агульная плошча кватэры — 168 "квадратаў", яе прадалі за $1,2 млн.

  14. edited

    📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак. 13:00 — журналістка, рэдактарка Plan B Вольга Лойка 15:00 — дэбаты: экспертка па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова vs спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  15. У Гродне кавярня давяла да суда справу за пост у Threads. Дзяўчына, якая пакінула негатыўны водгук, вымушаная была папрасіць прабачэння. У сакавіку Валерыя Крывашэева напісала ў сваім акаўнце, што кава, якую ёй падалі ў кавярні "КАКАО", была нясвежай. Маўляў, яе заварылі раней, а для яе толькі падагрэлі: "Сёння чарговая кіпячоная кава ідзе ў сметніцу — 8 рублёў". Кавярні гэта не спадабалася. У ліпені справа дайшла да Эканамічнага суда Гродзенскай вобласці. А ўчора Валерыя апублікавала пост з прабачэннямі: суд прызнаў, што яе выказванні не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю таварыства з абмежаванай адказнасцю "ШокоКо". "Прыношу свае прабачэнні кіраўніцтву і супрацоўнікам кавярні "КАКАО" за недакладны водгук", — напісала блогерка. Каментатары падзяліліся паміж двума меркаваннямі. Адны падтрымліваюць кавярню. Іншыя кажуць, што больш ніколі туды не пойдуць.

  16. У мінскіх школах удвая змяншаецца колькасць класаў, якія будуць вучыцца ў другую змену. Іх застаецца 919, у 109 установах адукацыі. Паводле намстаршыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольгі Смірновай, другую змену "пастараліся максімальна скараціць". Але "ва ўстановах, якія наведваюць 2-2,5 тысячы дзяцей, прымаць усіх у першую змену фізічна немагчыма", — кажа яна. Пры гэтым бацькі школьнікаў масава скардзяцца, што класы перагружаныя. Яны звязваюць гэта з недахопам настаўнікаў. Міністр адукацыі Андрэй Іванец у адказ раіць "паставіцца з разуменнем".

  17. У Мінску загарэлася пажарная машына, якая ехала тушыць пажар. Выратавальнікаў выклікалі на ўзгаранне ў Лошыцкі завулак — але каленчаты аўтапад'ёмнік туды не даехаў, бо раптам з кабіны пайшоў густы дым. Кіроўца паспеў пакінуць аўтамабіль, ён не пацярпеў. А яго калегі аператыўна патушылі пажарную машыну.

  18. edited

    Толькі палова беларусаў вяртаецца з адпачынку з адчуваннем поўнага аднаўлення. І чым старэйшы чалавек — тым цяжэй адпачыць на ўсе сто: пра эфектыўнасць адпачынку заявілі 70% маладзёнаў (да 25 гадоў) і толькі 41% працаўнікоў, старэйшых за 46 гадоў. Такія вынікі прынесла апытанка на партале rabota.by. Толькі ў 52% ад апытаных атрымліваецца адчуць сябе свабоднымі ад працоўных абавязкаў адразу як скончыцца апошні перад адпачынкам працоўны дзень. Яшчэ 27%, каб выдыхнуць, патрабуюць дзень-два. А астатнім трэба нават больш. Істотнай праблемай застаецца ўцягнутасць у працоўныя працэсы. 43% удзельнікаў апытанкі расказалі, што цягам адпачынку іх хаця б раз тузалі з працы. А нават эпізадычныя званкі ці кароткія адказы на лісты здольныя змарнаваць спробы перазагрузіцца!

  19. Траекторыя расійскіх "Шахедаў" ва Украіне сведчыць, што яны працягваюць выкарыстоўваць беларускую інфраструктуру. На гэты раз, імаверна, мабільныя сеткі. Дарадца Уладзіміра Зяленскага з пазыўным "Флэш" звярнуў увагу, што сотні рэактыўных дронаў, якія лятуць на Кіеў, доўгі час трымаюцца побач — уздоўж мяжы з Беларуссю. Яго тлумачэнне такое: на беспілотніках устаноўленыя LTE-мадэмы, якія "чапляюцца" за базавыя станцыі беларускіх мабільных аператараў і такім чынам застаюцца кіраванымі. Раней украінцы заўважылі на тэрыторыі Беларусі наземныя рэтранслятары, праз якія Расія магла карэктаваць палёты сваіх дронаў у рэальным часе. Цяпер жа гаворка пра выкарыстанне звычайнай мабільнай інфраструктуры. Калі версія "Флэша" пацвердзіцца, нават пасля адключэння рэтранслятараў беларуская сетка сувязі можа служыць расійскаму войску падчас атак на Украіну. Але Мінск тэхнічна можа гэта заблакаваць.

  20. У Беларусі знайшлі рэдкага кажана, які амаль знік у Заходняй Еўропе. Шыракавушка Еўрапейская селіцца ў старых лясах, дзе захавалася шмат дуплаватых дрэў і адпластаванай кары. Менавіта такія ўмовы ёсць на тэрыторыі нацыянальнага парку “Прыпяцкі”. Для назірання спецыялісты выкарыстоўвалі ультрагукавыя дэтэктары і спецыяльныя сеткі, бяспечныя для кажаноў. За палявы сезон даследчыкі запісалі больш за 18 тысяч эхалакацыйных сігналаў. Па іх частотах можна вызначыць, да якога віду належыць кажан. Усяго ў Беларусі сустракаюцца 19 відаў рукакрылых, а ў "Прыпяцкім" цяпер пацверджаная наяўнасць дзесяці з іх.

  21. Older posts