Уночы над Гомельшчынай ізноў лётаў расійскі рэактыўны дрон. Беспілотнік парушыў паветраную прастору Беларусі прыкладна ў 2:30, піша @flagshtok са спасылкай на ўкраінскія маніторынгавыя каналы. Праз некалькі хвілінаў "Шахед" скіраваўся на Рэчыцу, у 2:44 павярнуў у бок Нароўлі, а ў 2:53 ўжо манеўраваў у раёне горада. У Жытомірскай вобласці ў гэты момант абвясцілі паветраную трывогу. Каля 3-й гадзіны ночы дрон вылецеў з Беларусі ва Украіну, узяўшы курс на зону адчужэння ў Кіеўскай вобласці.