Беларускія бізнесоўцы пастаўлялі еўрапейскія станкі расійскім вайсковым прадпрыемствам. Яшчэ адзін ланцужок з санкцыёнкай раскрылі расследавальнікі з БРЦ. Смаленскі Гандлёвы дом "Беларускія станкі" атрымліваў абсталяванне з Беларусі — ад віцебскай "ТрэйдСэрвісГруп". Кампаніі звязаныя агульнымі ўладальнікамі з Беларусі. Сярод пастаўленага абсталявання станкі нямецкіх брэндаў Optimum і IMM Maschinenbau. А ў каталогу "Беларускіх станкоў" таксама прадстаўлены кампаненты французскай Schneider Electric і нямецкіх Bosch Rexroth ды Siemens. Толькі за другую палову 2025 года 20 прадпрыемстваў расійскага ВПК пералічылі "Беларускім станкам" амаль $1 млн.