Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.6/daylast 27 minutes ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
Адну з мінскіх вуліц хочуць пакінуць без дрэваў. Увогуле. Прынамсі, на такую абвестку, якую заўважылі жыхары раёна, зварнуў увагу @citydogby.
“Мінскі “Зеленбуд”, вам час перайменавацца ў “Зелендэстрой”, — абураюцца жыхары вуліцы. Яны публікуюць фотаздымкі высокіх зялёных дрэваў, якіх там шмат.
Імаверна, бліжэйшым часам ад іх застануцца толькі пянькі.
Выхоўваць школьнікаў прапануюць цытатамі Лукашэнкі. У адмысловым дакуменце, распрацаваным Мінадукацыі, ягоныя выказванні прыводзяцца побач з выдуманымі словамі “старажытнагрэчаскіх філосафаў”.
Адна з цытат, пры дапамозе якой дзяцей плануюць зараджаць "правільным" патрыятызмам: "Не будзеце займацца працоўнай адукацыяй, выхаваннем дзяцей у школе – напалову ваша эфектыўнасць на ўроках знікне".
Цікавая дэталь: Міністэрства адукацыі прыпісвае дзве цытаты Сакрату і Платону. Але тыя, хто ў Беларусі нібыта займаецца адукацыяй, не змаглі знайсці сапраўдныя словы філосафаў. Тыя, што фігуруюць у дакуменце, да гэтых мысляроў не маюць ніякага дачынення.
edited
Колькі ў Мінску каштуе букет да 1 верасня? Параўнанне цэнаў у крамах і на Камароўскім рынку.
Самым папулярным варыянтам застаюцца гладыёлусы: https://euroradio.fm/kolki-kashtue-buket-nastauniku-da-1-verasnya-u-minsku
Спасылка, якая працуе і без VPN
Школа №1 у Баранавічах увяла патрабаванні да знешняга выгляду вучняў. Хлопцам забаранілі "экстравагантныя і яркія прычоскі", меліраванне афарбоўванне, гелі і лакі. Дзяўчатам загадалі збіраць доўгія валасы ў хвост ці ў касу.
Буйныя завушніцы і яркі манікюр таксама пад забаронай. "Школа — гэта месца атрымання ведаў", — сцвярджаюць аўтары памяткі. Што праўда, сувязь паміж валасамі і ведамі не тлумачаць.
Спецпасланнік Трампа па Беларусі Джон Коўл разлічвае ў сярэдзіне верасня прыехаць у Мінск і дамовіцца на вызваленне новых палітвязняў. Паводле яго, пры ўдзеле ЗША ўжо выйшлі на волю каля 700–800 чалавек. Цяпер ён хоча давесці гэтую колькасць да тысячы.
Коўл расказаў, што ЗША працягваюць дамагацца вызвалення як вядомых палітвязняў, так і іншых удзельнікаў пратэстаў 2020 года. Сярод тых, каго атрымалася вызваліць, ён назваў лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.
Паводле Коўла, для яго асабліва важна, каб людзі маглі вярнуцца дадому, да сваіх сем’яў, і заставацца ў Беларусі.
Паралельна ЗША хочуць палепшыць адносіны з Беларуссю. Коўл дадаў, што ў спадзяецца дапамагчы з вызваленнем расійскіх палітвязняў і амерыканскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Расіі.
Ісландцы вырашылі не ўступаць у Еўрасаюз. Тых, хто прагаласаваў на рэферэндуме супраць, было на 12,7 тысячы больш, чым тых, хто прагаласаваў за.
Пытанне ў бюлетэні гучала так: "Ці павінна Ісландыя аднавіць перамовы пра уступленне ў ЕС?". Варыянт "не" перамог з 52,8% галасоў. Аднаўленне перамоваў падтрымалі толькі 47,2% выбаршчыкаў.
Вынікі галасавання ўжо вядомыя ва ўсіх акругах. Сталіца Ісландыі Рэйк'явік стала адзінай акругай, дзе большасць выбаршчыкаў падтрымала рэферэндум.
Гурт "Комната Культуры" ўчора выйшаў на сцэну фэста LIDBEER з вялікай затрымкай. Той-сёй з гледачоў яго нават не дачакаўся.
Расійскія музыкі ляцелі ў Беларусь з Казахстана. Іх рэйс адкладаўся некалькі разоў, і арганізатары да апошняга моманту не ведалі, ці даедуць яны да Ліды ўвогуле.
Прычына — у абмежаваннях у паветранай прасторы Расіі на фоне атак украінскіх беспілотнікаў. Не пашанцавала не толькі "Комнате Культуры" — за апошнія суткі ў мінскім аэрапорце затрымаліся больш за 15 рэйсаў. Ніякіх тлумачэнняў сітуацыі з боку аэрапорта няма.
edited
"Я правёў за кратамі большую частку свайго юнацтва". Самы малады экс-палітвязень Мікіта Залатароў просіць падтрымкі. Вы можаце дапамагчы яму, паўдзельнічаўшы ў зборы: https://bysol.org/be/private/nikita_zolotarev/
🔴 “Яны хацелі, каб я не меў будучыні”. Вялікае інтэрв'ю @euroradio з Мікітам Залатаровым: https://euroradio.fm/yany-khaceli-kab-ya-ne-meu-buduchyni-gistoryya-eks-palitznyavolenaga-mikity-zalatarova
edited
Учора з’явілася іфармацыя пра затрыманне КДБ групы беларусаў за збор інфармацыі пра прадпрыемствы абарончага комплексу для “замежнага куратара”. @reformby звярнулі ўвагу, што тг-канал, які яе распаўсюдзіў, — фэйкавы.
Афіцыйны канал КДБ (@KGB_BY_channel) абнаўляецца нерэгулярна. У асноўным там публікуюцца спісы беларусаў, на якіх наляпілі цэтлік “тэрарыстаў”. А навіна пра затрыманне з’явілася ў падробленым тэлеграм-канале КДБ — @kgb_kanal.
Паведамлялася, што затрыманыя збіралі “звесткі пра вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў, перамяшчэнне асобных відаў прадукцыі і іх супрацоўнікаў”. Імаверна, у рэальнасці гэтага не было.
Ва Усходняй Еўропе толькі і размоваў, што пра напад Расіі на краіну НАТА. А як гэта можа выглядаць?
Адстаўны польскі вайсковы лётчык, удзельнік міратворчых місій ААН Міхал Фішэр апісаў магчымае развіццё падзеяў: https://euroradio.fm/use-tolki-i-kazhuc-pra-napad-rasii-na-krainu-nata-yak-geta-mozha-vyglyadac
Спасылка, якая працуе без VPN
Плошчы крэатыўнага квартала ОК-16, якім у 2020 годзе карыстаўся выбарчы штаб Віктара Бабарыкі, ізноў можна арандаваць. Цяпер імі распараджаецца ТАА "Белрэканструкцыя", за якой стаіць сям'я бізнесоўцаў Анішчанка.
Раней гэтай джэнтрыфікаванай прасторай на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску валодаў "Белгазпрамбанк". Пасля падзеяў 2020-га банк пазбавіўся звязанага з палітыкай актыву, але хто стаў новым уласнікам — не паведамлялася.
У 2020-м "Белцяжмашу" Ігара Анішчанкі належыла і іншае памяшканне — па вуліцы Веры Харужай, 25 — у якім спярша мясціўся штаб Віктара Бабарыкі, а пазней і офіс Каардынацыйнай рады першага склікання. Пасля выбараў бізнесовец на нейкі час нават апынуўся за кратамі — імаверна, якраз за тое, што пусціў на сваю тэрыторыю "не тых" арандатараў.
У Віцебскай вобласці на аўкцыёны выстаўленыя адразу 12 гатэляў. Таргі пройдуць у верасні.
Самы танны лот — матэль у Бягомлі. Яго стартавая цана — каля $36 тысяч: https://euroradio.fm/u-vicebskay-voblasci-na-aukcyyon-vystaulenyya-12-gatelyau
Спасылка, якая працуе без VPN
Дырэктар ЦРУ прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу Трампа, Пуціна і Зяленскага. Раней адміністрацыя ЗША ўжо прапаноўвала арганізаваць такую сустрэчу, але Пуцін адкінуў гэтую ідэю.
Джон Рэткліф наведаў Маскву 25-га жніўня. Ён сустрэўся з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным і кіраўніком ФСБ Аляксандрам Бортнікавым. Паводле Axios, адной з мэтаў паездкі было высветліць, ці змогуць кіраўнікі расійскіх спецслужбаў пераканаць Пуціна ў неабходнасці перамоваў з Украінай пры пасярэдніцтве ЗША.
Трамп назваў паездку Рэткліфа ў Маскву "звычайнай працоўнай практыкай". У ЦРУ візіт не каментавалі.
Уладзімір Зяленскі 28-га жніўня падзякаваў Вашынгтону за "неабходную танальнасць размовы з Расіяй". А кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў дапусціў, што расійска-ўкраінскія перамовы пры пасярэдніцтве ЗША могуць аднавіцца ў верасні.
У Брэсцкай вобласці летась выявілі амаль у пяць разоў больш выпадкаў шаленства, чым годам раней. У іншых абласцях сітуацыя з шаленствам таксама заўважна пагоршылася.
Шаленства — небяспечная інфекцыйная хвароба. Штогод у свеце ад яе гінуць каля 50 тысяч чалавек: https://euroradio.fm/u-bresckay-voblasci-u-2025-vyyavili-u-49-raza-bolsh-vypadkau-shalenstva-chym-godam-raney
Спасылка, якая працуе без VPN
Да Дня шахцёра ў Салігорску ўсталявалі фігуркі кратоў. Гэта неафіцыйны сімвал горада і мясцовых спартовых камандаў.
Як вам такі вулічны арт?
edited
Атакаванае расіянамі "прадпрыемства" пад Кіевам аказалася складам боепрыпасаў. Колькасць ахвяраў там вырасла да 38 чалавек. Яшчэ чацвёра лічацца зніклымі без вестак.
Ліквідацыя наступстваў выбуху ў вёсцы Міла працягваецца. На месцы працуюць ратавальнікі і піратэхнічныя падраздзяленні.
Выходзіць дэтэктыў з палескім каларытам "Вяртанне Эльзы". Раней яго аўтар Аляксей Дзікавіцкі выпусціў тры кнігі вершаў на палескім дыялекце.
У цэнтры сюжэта — страчаны куфар з сямейнымі каштоўнасцямі і палескае закляцце, здольнае спыніць старэнне. Галоўны герой — беларус, які жыве ў Варшаве, — апынаецца ўцягнутым у загадкавую гісторыю, якую ініцыюе яго былая аднакласніца і першае каханне.
Чытайце фрагмент новага рамана на @euroradio: https://euroradio.fm/vykhodzic-detektyu-z-paleskim-kalarytam-vyartanne-elzy-chytayce-fragment
Спасылка, якая працуе без VPN
У Мінску прызямліўся першы рэгулярны рэйс з Душанбэ. Бесперасадачнае спалучэнне паміж Беларуссю і Таджыкістанам запусціла авіякампанія Somon Air.
Палёты будуць выконвацца раз на тыдзень, па суботах. Квіткі з Душанбэ ў Мінск каштуюць ад 325 еўра, а зваротныя — ад 319 еўра. У паветры самалёт праводзіць каля пяці гадзінаў.
Першы рэйс сустракалі ўрачыста, з воднай аркай і караваем.
Гэта не AI, гэта нашмат лепей! Найлепшыя фота прыроды — у шорт-лісце Wildlife Photographer Of The Year.
Публікуем некаторыя працы фіналістаў прэстыжнага конкурсу.
"Я правёў за кратамі большую частку свайго юнацтва". Самы малады экс-палітвязень Мікіта Залатароў просіць аб падтрымцы. Вы можаце дапамагчы яму, паўдзельнічаўшы ў зборы: https://bysol.org/be/private/nikita_zolotarev/
🔴 “Яны хацелі, каб я не меў будучыні”. Вялікае інтэрв'ю @euroradio з Мікітам Залатаровым: https://euroradio.fm/yany-khaceli-kab-ya-ne-meu-buduchyni-gistoryya-eks-palitznyavolenaga-mikity-zalatarova