У Полацкім раёне мужчына прылёг на рэйкі. А чыгуначнікі заўважылі яго занадта позна. Цягнік задавіў яго насмерць. Дакументаў пры загінулым не знайшлі. А па адбітках пальцаў даведаліся, што гэта мясцовы жыхар 1965 года нараджэння. За першыя шэсць месяцаў 2026 года цягнікі траўмавалі 26 чалавек. 15 з іх загінулі.