Бухгалтарка з Астраўца прайграла ў анлайн-казіно 100 тысяч рублёў. Гэта былі дзяржаўныя сродкі. 35-гадовая жанчына працавала бухгалтаркай у дзяржаўнай арганізацыі. Яна пералічвала грошы сабе на карту, а потым рабіла стаўкі. А пераводы маскіравала пад закупкі гаспадарчых тавараў і аплату паслуг. Ды яшчэ і частку наяўных грошай, што паступалі ў арганізацыю, не праводзіла па касе, а залічвала на свой рахунак.