У Mark Formelle праблемы са складам. Брэнд папярэджвае пра гэта на сваім сайце. Кліентам варта падрыхтавацца да таго, што тэрміны дастаўкі заказаў па Беларусі будуць часова павялічаныя. MF просіць прабачэння за нязручнасці. "Праблемы" з запасамі на складах узніклі апошнім часам у некалькіх беларускіх вытворцаў адзення, абутку і іншых тавараў. Найперш яны звязаныя з украінскімі ўдарамі па лагістычных хабах Wildberries у Расіі.