У Гродне кавярня давяла да суда справу за пост у Threads. Дзяўчына, якая пакінула негатыўны водгук, вымушаная была папрасіць прабачэння. У сакавіку Валерыя Крывашэева напісала ў сваім акаўнце, што кава, якую ёй падалі ў кавярні "КАКАО", была нясвежай. Маўляў, яе заварылі раней, а для яе толькі падагрэлі: "Сёння чарговая кіпячоная кава ідзе ў сметніцу — 8 рублёў". Кавярні гэта не спадабалася. У ліпені справа дайшла да Эканамічнага суда Гродзенскай вобласці. А ўчора Валерыя апублікавала пост з прабачэннямі: суд прызнаў, што яе выказванні не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю таварыства з абмежаванай адказнасцю "ШокоКо". "Прыношу свае прабачэнні кіраўніцтву і супрацоўнікам кавярні "КАКАО" за недакладны водгук", — напісала блогерка. Каментатары падзяліліся паміж двума меркаваннямі. Адны падтрымліваюць кавярню. Іншыя кажуць, што больш ніколі туды не пойдуць.