Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.4%1.5K avg views
Posting13.9/daylast 12 hours ago
Reactions per 1K views22.5🤬 ❤ 😢
🕯 Ноч расстраляных паэтаў: памяць, якую не прымусіць замаўчаць
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года савецкі рэжым расстраляў 108 беларускіх культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх — 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі і крытыкі. Гэтая ноч стала адной з самых трагічных старонак беларускай гісторыі.
Але пераслед за слова, творчасць і свабоду думкі не застаўся ў мінулым. Сёння рэпрэсіі супраць беларускіх творцаў і абаронцаў нацыянальнай памяці працягваюцца ў новай, але не менш жудаснай форме.
З гэтай нагоды «Вясна» падрыхтавала матэрыялы:
🔗 Ад 1937-га да сёння: як у Беларусі працягваецца пераслед за слова і мастацтва
🔗 Забароненая памяць: хроніка дзяржаўнага пераследу абаронцаў Курапатаў
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
«Прылятае ўдар па спіне». Былая палітзняволеная Сафія Сапега распавяла пра збіццё пасля затрымання
Сафія ў вялікім інтэрв’ю «Люстэрку» распавяла падрабязнасці свайго пераследу пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску 23 траўня 2021 года, калі яе затрымалі разам з Раманам Пратасевічам. Сярод іншага, яна адзначыла, што збівалі яе аднойчы — у ІЧУ на Акрэсціна:
«Была ранняя раніца. У камеру зайшоў мужчына старэйшы за 45 гадоў у чорным — кашуля, штаны, гальштук — усё было чорнае. Дагэтуль не ведаю, хто гэта быў. І ён выклікае мяне ў калідор: «Сапега, на выхад». Выходзім. Стаіць ён і хлопчык з дубінкай — прадольны. Ён мне: «Павярніся». Я паварочваюся — і мне прылятае ўдар па спіне. А я нічога не сказала, не выдала ні гуку, усё адбывалася як быццам не са мной, нібы была маўклівым назіральнікам. Болю я таксама не адчувала. Потым павярнулі назад тварам да гэтага мужчыны ў чорным, ён кажа: «Ну, брыда, цяпер трапілася». А я маўчу. Што мне сказаць? Ты, дарослы мужчына, і цяпер сур'ёзна вось гэта робіш?»
Facebook-старонку былога палітвязня Мікіты Слепянка прызналі «экстрэмісцкай»
👉 Чытаць вялікую размову «Вясны» з былым палітвязнем
Гамяльчук Мікіта Слепянок — былы адміністратар гістарычна-культурнага тэлеграм-канала Rezystans, які быў забаронены з Беларусі і знішчаны сілавікамі. У 2022 годзе канал прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», а самога Мікіту асудзілі на тры гады калоніі.
У снежні 2024-га ён выйшаў на волю, але яшчэ год быў вымушаны жыць у Беларусі пад наглядам. Вясной 2026 года Мікіта пакінуў краіну. Напрыканцы кастрычніка яго Facebook-старонку «экстрэмісцкай».
👉 Чые сацсеткі палітвязняў прызналі «экстрэмісцкімі» за апошнія месяцы і як працягваецца пераслед нават пасля вызвалення? Чытайце ў матэрыяле «Вясны».
⚖️ Сёння Мінскі гарадскі суд разгледзіць апеляцыю па справе Вячаслава Русіна
Апеляцыйная інстанцыя Мінскага гарадскога суда разгледзіць скаргу па крымінальнай справе 41-гадовага Вячаслава Русіна, якога завочна судзілі ў парадку спецвытворчасці.
Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Паводле даступнай інфармацыі, спецыяльная вытворчасць у дачыненні да яго была распачатая 8 ліпеня 2026 года.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
❤️🩹 Неабходную суму на лячэнне для былога палітвязня сабралі за некалькі дзён
У былога палітвязня, экс-дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі.
Канстанціна затрымаў КДБ 18 мая 2022 года пасля вобшуку ў рэдакцыі. У 2023 годзе яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса да чатырох гадоў калоніі. 23 кастрычніка 2025 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
За кратамі мужчына правёў увесь тэрмін, частку часу — у ШІЗА, дзе не атрымліваў неабходнай медыцынскай дапамогі. Зняволенне моцна паўплывала на яго здароўе.
Фонд BYSOL абвесціў збор на 4,5 тысяч еўра, каб забяспечыць магчымасць паездкі на лячэнне ў спецыялізаваную клініку ва Уроцлаве, а таксама арэнду жылля і побытавыя патрэбы сям’і на тры месяцы. Зараз на рахунку ўжо амаль 7 тысячаў еўра — збор працягваецца.
🤝 Падтрымаць Канстанціна можна па спасылцы BYSOL.
📌 Алесь Бяляцкі: «Улады па-ранейшаму стараюцца не заўважаць месцы масавых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій»
👉 Чытаць па спасылцы
У чэрвені 2018 года ў ахоўнай зоне Курапатаў адкрыўся забаўляльны рэстаранны комплекс «Поедем поедим». Грамадскія актывісты і праваабаронцы распачалі штодзённую варту і пікетаванне, каб не дапусціць забаваў на месцы масавых расстрэлаў.
Тады старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі заявіў:
«Улады па-ранейшаму стараюцца не заўважаць месцы масавых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Гэтая лінія праводзіцца імі дзясяткамі гадоў, у прыватнасці Аляксандрам Лукашэнкам».
Нягледзячы на пратэсты, міліцыя і ДАІ складалі на актывістаў пратаколы, а сілавікі затрымлівалі людзей, якія спрабавалі прывезці ў Курапаты памятныя крыжы. За першыя тыдні пікетавання склалі больш за 60 пратаколаў на 28 чалавек.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📌 Старонку «Берасцейскай Вясны», сайт і Telegram-канал «Беларускай Вызвольнай Арміі» дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Сайт: «БЕЛАРУСКАЯ ВЫЗВОЛЬНАЯ АРМIЯ»;
📍 Telegram: канал «БВА | Беларуская Вызвольная Армія» і група «Бусел Чат»;
📍 Threads: старонка «Берасцейская Вясна» («brest.viasna»), а таксама акаўнты «Eugenia Mayday», «yauheni_dudkin» і «Alix Sarana»;
📍 Facebook: старонкі «Vlad Kobets» (Влад Кобец), «dudkinyauheni» (Яўген Дудкін), «Ваяры», «Мiкiта Слепянок», «Aliaksandr Partyka», «Bulba HaЎse», «Enrique de Salvaje» і «Jula Daraskievitc»;
📍 Instagram: акаўнт «yauheni_dudkin»;
📍 TikTok: акаўнты «Что за день?!» і «ЖывеБеларусь».
⚖️ Беларуса будуць завочна судзіць за ўдзел у пратэстах і актыўнасць у інтэрнэце
9 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна пачнуць разглядаць справу 34-гадовага Андрэя Заянчкоўскага.
Яму інкрымінуюць «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы», «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «паклёп на Лукашэнку», «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады»
Нагадаем, 4 верасня Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да беларуса.
🤬 Забароненая памяць: хроніка дзяржаўнага пераследу абаронцаў Курапатаў
👉 Чытаць па спасылцы
Сёння ў Беларусі склалася сітуацыя, калі Ноч расстраляных паэтаў і месца агульнанацыянальнай памяці ва ўрочышчы Курапаты сталі нагодай для працяглага палітычнага пераследу беларусаў.
Дзяржаўныя органы дзясяткамі гадоў ужываюць адміністрацыйны і крымінальны ціск супраць тых, хто спрабуе захаваць праўду пра сталінскі тэрор.
З нагоды Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій і Ночы расстраляных паэтаў 29-30 кастрычніка мы публікуем падрабязную гісторыю пераследу тых, хто бараніў Курапаты ад знішчэння.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❗️У Беларусі яшчэ +6 новых палітвязняў
Гэта Таццяна Конюхава, Антон Макараў, Сяргей Белы, Павел Губенка, Сяргей Рыбалёў і Віктар Фёдараў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121546
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
💔 Былая палітзняволеная Ганна Папай: Акрэсціна, СІЗА і мары пра падарожжа ў Закапанэ
👉 Чытаць па спасылцы
Былая палітзняволеная Ганна Папай у вялікай размове з "Вясной" узгадала, як прайшла праз Акрэсціна і СІЗА, дзе давялося жыць у перапоўненых камерах і назіраць за лёсамі іншых зняволеных.
«Каму на двух'ярусным ложку месца не хапіла, спалі на падлозе, як селядцы ў бочцы. Я лягла на падлозе каля выхаду. Гэта самае дрэннае месца».
У СІЗА Ганна пазнаёмілася з жанчынамі, асуджанымі паводле розных артыкулаў, у тым ліку за нявыплату аліментаў. Каб вытрымаць зняволенне, яны дзяліліся ўспамінамі пра падарожжы і марылі пра жыццё на волі.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❓ Рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся або сціхлі? Гэта не так
📄 Сабралі некалькі матэрыялаў, якія паказваюць, што насамрэч адбываецца ў Беларусі і чаму казаць пра спыненне рэпрэсій заўчасна:
📌 Афіцэра спецназа асудзілі за "здраду дзяржаве" да 19 гадоў калоніі
📌 Палітвязняў рыхтавалі да вызвалення, але перадумалі: гэта каментуюць праваабаронцы і псіхатэрапеўт
📌 Заява праваабарончай кааліцыі аб ацэнцы сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі
📌 Яшчэ адна крыніца інфармацыі пра рэпрэсіі пад пагрозай: МУС тры тыдні не абнаўляе спіс "экстрэмістаў"
📌 Супраць палітвязня Віктара Снегура ўзбудзілі ўжо пятую крымінальную справу
📌 Палітвязня Ціхана Осіпава будуць судзіць трэці раз за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"
📌 Ад 17 да 25 гадоў калоніі: па "справе BYPOL" асудзілі траіх беларусаў
✍️ Паведаміць праваабаронцам пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS
🎥 Ад 1937-га да сёння: як у Беларусі працягваецца пераслед за слова і мастацтва
У Ноч расстраляных паэтаў таталітарны рэжым расстраляў 108 беларускіх культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх былі 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
Сёння "Вясна" распавядае гісторыі палітзняволеных прадстаўнікоў творчых прафесій, чый голас намагаюцца заглушыць у турэмных мурах.
👉 Чытаць па спасылцы
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎨 У Ноч расстраляных паэтаў нагадваем пра нашу галерэю турэмнай творчасці PrisonArt
У галерэі турэмнай творчасці PrisonArt сабраныя малюнкі палітзняволеных, створаныя ў СІЗА, калоніях, турмах і на «хіміі».
На сёння ў галерэі — працы больш як 70 творцаў. Частка з іх ужо была прадстаўленая на выставах у Варшаве, Гданьску, Рызе, Уроцлаве, Вільні і іншых гарадах.
Сёння, калі беларускіх творцаў зноў пераследуюць і пазбаўляюць волі, іх мастацтва застаецца сведчаннем нязломнасці і права на голас.
Паглядзець можна тут 👉 https://prisonart.spring96.org/zdaravennau
✍️ Калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org
edited
⚖️ Супраць былога палітвязня Аляксея Санчука завялі новую крымінальную справу
Былому палітвязню Аляксею Санчуку даслалі позву ў Следчы камітэт Савецкага раёна на 13 кастрычніка для следчых дзеянняў у якасці падазраванага. Пра гэта ён паведаміў праваабаронцам.
«Мяркуючы па ўсім, крымінальную справу распачалі паводле арт. 422 КК Беларусі [ухіленне ад прэвентыўнага нагляду], бо я не з'явіўся ва ўстаноўлены законам тэрмін для пастаноўкі на ўлік у РУУС, што з'яўляецца падставай для крымінальнага пераследу», — паведаміў былы палітвязень.
Аляксея Санчука затрымалі 4 лістапада 2020 года і асудзілі да шасці гадоў калоніі. У пачатку ліпеня 2026 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, і неўзабаве пакінуў Беларусь.
🔹 «Я выйшаў адтуль шкілетам з увагнутым жыватом». Экс-палітвязень Аляксей Санчук пра 6 гадоў у няволі і новае жыццё
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 29 кастрычніка
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
🗣 Эдуард Пальчыс: «Людзей, якіх здаў Пратасевіч, прымалі вельмі жорстка»
Былы палітвязень Эдуард Пальчыс пасля інтэрв’ю Сафіі Сапегі распавёў пра ролю Рамана Пратасевіча ў сваёй крымінальнай справе. Паводле мужчыны, следчыя атрымалі доступ да тэлефона Пратасевіча і маглі вывучаць перапіскі і сувязі людзей.
«Мая галоўная прэтэнзія да яго ў тым, што ён нават не паспрабаваў знішчыць тэхніку. Зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у прыбіральню, запусціць працэс фарматавання — што заўгодна. Ён цалкам аддаў тэлефон, па якім следчыя спакойна хадзілі з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння, выцягваючы ўсе звесткі. Уводзілі прозвішча чалавека, які іх цікавіў, і адразу бачылі ўсе перапіскі або ўзаемасувязі.
А пазней, ездзячы па судах і знаёмячыся з іншымі палітычнымі, я даведваўся пра наступствы яго выбару. Людзей, якіх здаў Пратасевіч, прымалі вельмі жорстка: збіцці, катаванні, прыніжэнні — усё ішло поўным камплектам», — напісаў Эдуард Пальчыс у сваім тэлеграм-канале.
Былы палітвязень таксама адзначыў, што самога Пратасевіча на суд да яго не прывялі, хоць суддзя некалькі разоў пытаўся ў пракурора, дзе галоўны сведка. У адказ кожны раз гучала, што той знаходзіцца на следчых дзеяннях.
edited
⚖️ Жыхара Лёзненскага раёна асудзілі за абразу Лукашэнкі
Інцыдэнт, за які мужчыну судзілі, адбыўся ў траўні гэтага года ў мясцовай паліклініцы. Пра гэта паведаміла «Віцебская Вясна».
Паводле матэрыялаў справы, мужчына быў нецвярозы і парушаў грамадскі парадак. Работнікі медустановы выклікалі міліцыю. У прысутнасці супрацоўнікаў Лёзненскага РАУС пацыент, незадаволены абслугоўваннем, выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку ў ненарматыўнай форме.
Следства і суд палічылі, што яго выказванне было накіраванае на публічную абразу Лукашэнкі, падрыў яго аўтарытэту і прыніжэнне гонару і годнасці.
Суд Лёзненскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі і прызначыў яму два гады выпраўленчых работ з утрыманнем 25% заробку.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 29 кастрычніка
💔 «На яе твары не было жывога месца: яна прыйшла ўся фіялетавая». Былая палітзняволеная Сафія Сапега — пра збіццё Наталлі Мацвеевай
«Разумееце, літаральна за некалькі дзён да гэтага да мяне ў камеру прывялі іншую жанчыну — Наталлю Мацвееву. Яна праходзіла па справе АГСБ — атрада грамадзянскай самаабароны. На яе твары не было жывога месца: яна прыйшла ўся фіялетавая, — распавяла былая палітзняволеная Сафія Сапега ў інтэрв’ю «Люстэрку».
42-гадовая Наталля Мацвеева — адзіная жанчына, асуджаная па гучнай справе «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Яна застаецца за кратамі з чэрвеня 2021 года. Палітзняволеную абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў замаху на акт тэрарызму, і прызначылі 14 гадоў калоніі.
Раней, у размове з "Вясной" былая палітзняволеная, якая працавала з Наталляй на адной змене на фабрыцы і пажадала застацца ананімнай у мэтах бяспекі, распавяла, што Мацвееву неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар (ШІЗА).
Яшчэ адна былая палітзняволеная, якая некаторы час знаходзілася з Наталляй у адным атрадзе, распавяла пра цяжкія ўмовы, у якіх тая жыве.
«У яе зусім няма дапамогі, хоць яна мае патрэбу ў самых неабходных рэчах. У калоніі вельмі холадна, а ў яе няма вопраткі, акрамя той, якую выдалі ў калоніі».
📌 «Адміністрацыя сачыла за кожным яе крокам». Былыя палітзняволеныя распавялі пра ціск на Наталлю Мацвееву ў гомельскай калоніі