⚖️ Жыхара Лёзненскага раёна асудзілі за абразу Лукашэнкі Інцыдэнт, за які мужчыну судзілі, адбыўся ў траўні гэтага года ў мясцовай паліклініцы. Пра гэта паведаміла «Віцебская Вясна». Паводле матэрыялаў справы, мужчына быў нецвярозы і парушаў грамадскі парадак. Работнікі медустановы выклікалі міліцыю. У прысутнасці супрацоўнікаў Лёзненскага РАУС пацыент, незадаволены абслугоўваннем, выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку ў ненарматыўнай форме. Следства і суд палічылі, што яго выказванне было накіраванае на публічную абразу Лукашэнкі, падрыў яго аўтарытэту і прыніжэнне гонару і годнасці. Суд Лёзненскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі і прызначыў яму два гады выпраўленчых работ з утрыманнем 25% заробку. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 29 кастрычніка