💔 Былая палітзняволеная Ганна Папай: Акрэсціна, СІЗА і мары пра падарожжа ў Закапанэ 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Ганна Папай у вялікай размове з "Вясной" узгадала, як прайшла праз Акрэсціна і СІЗА, дзе давялося жыць у перапоўненых камерах і назіраць за лёсамі іншых зняволеных. «Каму на двух'ярусным ложку месца не хапіла, спалі на падлозе, як селядцы ў бочцы. Я лягла на падлозе каля выхаду. Гэта самае дрэннае месца». У СІЗА Ганна пазнаёмілася з жанчынамі, асуджанымі паводле розных артыкулаў, у тым ліку за нявыплату аліментаў. Каб вытрымаць зняволенне, яны дзяліліся ўспамінамі пра падарожжы і марылі пра жыццё на волі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка